Сольнікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сольнікі
польск. Solniki
Bocianie gniazdo Solniki2.jpg
Першыя згадкі: 1539
Мясцовая назва: Solniki
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Боцькі
Насельніцтва: 78 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-120
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°39′20″ пн. ш. 22°57′34″ у. д. / 52.65556° пн. ш. 22.95944° у. д. / 52.65556; 22.95944Каардынаты: 52°39′20″ пн. ш. 22°57′34″ у. д. / 52.65556° пн. ш. 22.95944° у. д. / 52.65556; 22.95944
Сольнікі на мапе Польшчы
Сольнікі
Сольнікі
Сольнікі

Со́льнікі (па-польску: Solniki, па-падляску: Sólniki[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі палякі-каталікі (парафія Найсьвяцейшай Марыі Панны Успамажэньня Вернікаў у Кліхах[3]). ў вёсцы пражывалі таксама праваслаўныя беларусы, якія на працягу стагодзьдзяў палянізаваліся.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сольнікі былі заснаваныя як млынарскі пасёлак у мяжах бранскага вялікакняскага стараства. У 1539 г. млынарская сям'я Сольнікаў заснавала невялікую вёску, якая была адмяжаваная ад прыватных уладаньнняў Якубоўскіх. Толькі ў 1667 г. сям'я Сольнікаў прадала млыны Флёрыяну Шчэпаніку. У 1692 г. пражывалі тут 18 каталікі, якія прыналежалі да парафіі ў Бранску. У 1790 г. было тут 7 хатаў і яшчэ дзейнічаў адзін вдзяны млын. Вёска разраслася на працягу 19 ст. - у 1896 г. празывала тут 142 жыхароў, а ў 1906 г. ужо 157 (125 каталікоў і 32 праваслаўных)[4]. У міжваенны пэрыяд Сольнікі прыналежалі да гміны Відзьгова Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 153 жыхароў (132 каталікоў і 21 праваслаўных, усе былі запісаныя палякамі)[5]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych.(пол.) Праверана 11 студзеня 2016 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 188
  3. ^ Klichy - Parafia NMP Wspomożenia Wiernych(пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 11 студзеня 2016 г.
  4. ^ Zbigniew Romaniuk, Solniki [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 465-466
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 30(пол.) Праверана 11 студзеня 2016 г.