Нурэц (гміна Боцькі)
Нурэц | |
польск. Nurzec | |
Першыя згадкі: | 1577 |
Мясцовая назва: | Nureć |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Боцькі |
Насельніцтва: | 222 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-111 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°36′0″ пн. ш. 23°6′0″ у. д. / 52.6° пн. ш. 23.1° у. д.Каардынаты: 52°36′0″ пн. ш. 23°6′0″ у. д. / 52.6° пн. ш. 23.1° у. д. |
Нурэц | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Нурэ́ц (па-польску: Nurzec, па-падляску: Nuréć[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары Нурца ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Боцьках[3]). Пражываюць тут таксама палякі каталікі (парафія Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія ў Боцьках[4]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пад канец 16 ст. вёска Нурэц уваходзіла ў склад боцькаўскіх маёмасьцяў Сапегаў. У 1577 г. тутэйшыя мухыкі працавалі на 6 валоках зямлі і ў млыне. Каля паловы 17 ст. жыхары Нурца славіліся бондарствам. У 1790 г. было тут 9 хатаў і карчма побач зь вёскай. Да 1896 г. колькасьць хатаў паднйлася да 19, пражывалі ў іх 117 жыхары.[5]. У міжваенны пэрыяд Нурэц прыналежаў да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 109 жыхароў (1 каталік, 105 праваслаўных і 3 сектантаў, усе былі запісаныя беларусамі)[6]. Пасьля скасаваньня гміны Дубяжын у 1934 г. Нурэц адыйшоў да новастворанай гміны Боцькі. 2 жыхараў вёскі былі забітыя атрадам 3-й Віленскай брыгадай Нацыянальнага вайсковага задзіночаньня Рамуальда Райса ў масакры 1946 г. ў Старых Пухалах[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 13 кастрычнікая 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Nureć. svoja.org Праверана 13 кастрычніка 2015 г.
- ^ Historia parafii Zaśnięcia Bogurodzicy (пол.) cerkiew.pl Праверана 13 кастрычніка 2015 г.
- ^ BOĆKI – Parafia świętego Józefa i świętego Antoniego (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 13 кастрычніка 2015 г.
- ^ а б Zbigniew Romaniuk, Nurzec [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 446-447
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 19 (пол.) Праверана 13 кастрычніка 2015 г.