Быстрае
| Быстрае | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Боцькі |
| Першыя згадкі | 1528 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°35′50″ пн. ш. 23°06′55″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 100 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-111 |
| Нумарны знак | BBI |
| Быстрае на мапе Польшчы Быстрае | |
Бы́страе (па-польску: Bystre, па-падляску: Býstry[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга ў Сасінах) ды палякі-каталікі (парафія сьб. Станіслава ў Мілейчыцах[3]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Быстрае ўзгадваецца ў дакуманце 1528 г., які апісваў касьцельную дзесяціну парафіі ў Боцьках. Першыя згадкі пра маёнтак і цядзібу ў Быстрым адносяцца да 1592 г., які быў пазначаны ў складзе берасьцейскага павету. Ад першай паловы 18 ст. маёнтак уладала сям'я Маркоўскіх, а ў 19 ст. Бабраўніцкіх. Каля 1858 г. Уршуля Бабраўніцка пабудавала побач сядзібы каплічку ў гонар Яна Непамуцкага. У другай палове 19 ст. маёнтак перайшоў у рукі Повежаў, а ў 1900 г. Мэсінгаў (валодалі ім да 1939 г.)[4]. У міжваенны пэрыяд Быстрае прыналежала да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 172 жыхароў (61 у фальварку, з чаго 36 каталікаў і 25 праваслаўных, 51 палякаў і 10 беларусаў; 101 у вёсцы, з чаго 30 каталікаў, 68 праваслаўных і 3 лютэранаў, 58 жыхароў вёскі было запісаных палякамі, 40 беларусамі і немцамі)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны маёнтак быў перададзены дзяржаўнаму аграрнаму прадпрыемству ў Вандаліне. З Быстрага паходзіў Аляксандр Максімюк застрэляны атрадам Рамуальда Райса ў Старых Пухалах[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 12 студзеня 2016 г.
- ↑ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 38
- ↑ Milejczyce - Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 12 студзеня 2016 г.
- 1 2 Zbigniew Romaniuk, Bystre [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 426-428
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 12 студзеня 2016 г.
