Старовесь
| Старовесь польск. Starowieś | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Боцькі |
| Першыя згадкі | 1577 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°41′28″ пн. ш. 23°04′47″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 152 чал. (2013)[1] |
| Старовесь на мапе Польшчы Старовесь | |
Старо́весь (па-польску: Starowieś, па-падляску: Stáre Sełó[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары Старога Сяла ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Боцьках) ды палякі-каталікі (парафія Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія ў Боцьках[3]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска ўпершыню ўзгадваецца ў 1577 г., калі ў складзе Боцькаўскіх маёмасьцяў Сапегаў на 24 валоках працавалі тут мужыкі і баяры. У 1674 г. у Старым Сяле было 5 католікоў і 54 уніятаў, а ў 1738 г. у 28 хатах пражывалі ўжо 96 жыхароў. Тутэйшыя мужыкі працавалі ў фальварку ў Боцьках. У 20-х гадах 19 ст. уладальнікі Боцькаў прадалі часткі зямлі ў Старым Сяле сем'ям Грынявіцкіх і Лалевічаў, якія заснавалі тут невялікія самастойныя маёнткі. У 1885 г. маёнткі купіў ресеец Яўфім Пагодзін, які ў 1900 г. распрадаў чатску зямель тутэйшаму мужыцкаму таварыству. У 1896 г. у вёсцы пражывалі 267 жыхароў, у маёнтку дадатковыя 22[4]. У міжваенны пэрыяд Старовесь прыналежала да Старовесь прыналежала да гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 195 жыхароў (30 каталікоў і 166 праваслаўных, зь іх 33 палякаў і 163 беларусы)[5]. У 1944 г. адступаючыя немцы спалілі тут 19 хатаў[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 29 верасьня 2015 г.
- ↑ Pudlaśki nazvy. Stare Seło. svoja.org Праверана 29 верасьня 2015 г.
- ↑ Боцькі. Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 29 верасьня 2015 г.
- 1 2 Zbigniew Romaniuk, Śnieżki [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 466-468
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 29 верасьня 2015 г.
