Перайсьці да зьместу

Гаўрылкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гаўрылкі
польск. Hawryłki
Першыя згадкі: 1481
Мясцовая назва: Havryłki
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Боцькі
Насельніцтва: 69 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-111
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°42′0″ пн. ш. 23°4′0″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.06667° у. д. / 52.7; 23.06667Каардынаты: 52°42′0″ пн. ш. 23°4′0″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.06667° у. д. / 52.7; 23.06667
Гаўрылкі на мапе Польшчы
Гаўрылкі
Гаўрылкі
Гаўрылкі

Гаўры́лкі (па-польску: Hawryłki, па-падляску: Havrýłki[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.

Жыхары Гаўрылкаў ў большасьці палякі каталікі (парафія Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія ў Боцьках[3]). Пражываюць тут таксама этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Боцьках[4]).

У 1481 г. Казімер Ягелончык надаў намесьніку бельскаму Бартошу Мантаўтовічу падданага Бадака, які пражываў у Гаўрылках. Вядома, што ў 1525 г. у Гаўрылках пражывалі браты Іван і Хведзька, які ў наступным годзе атрымаў права валоданьня Гаўрылкамі і суседнімі Шумкамі. Гаўрылкі былі цесна зьвязаныя зь Бельскам, бо яшчэ ў 16 ст. былі купленыя мяшчанам бельскім Хведарам Сегеневічам. У 17 ст. вёска стала цэнтрам невялікага маёнтку, які валодалі сем’і дробнай шляхты Франкоўскія, Шумкоўскія і Жэльскія. У 1906 г. у Гаўрылках пражывалі 121 жыхары (114 каталікоў і 7 првасалаўных)[5]. У міжваенны пэрыяд Гаўрылкі прыналежалі да гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 123 жыхароў (109 каталікоў і 14 праваслаўных, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[6]. Пасьля скасаваньня гміны Лубін у 1934 г. Гаўрылкі адыйшлі да навастворанай гміны Боцькі. У ліпені 1944 г. адступаючыя немцы спалілі вёску, забіваючы пры тым 5 чалавек[5].

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 13 кастрычнікая 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Havryłki. svoja.org Праверана 13 кастрычніка 2015 г.
  3. ^ BOĆKI – Parafia świętego Józefa i świętego Antoniego (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 13 кастрычніка 2015 г.
  4. ^ Historia parafii Zaśnięcia Bogurodzicy (пол.) cerkiew.pl Праверана 13 кастрычніка 2015 г.
  5. ^ а б Zbigniew Romaniuk, Hawryłki [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 436-438
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 13 кастрычніка 2015 г.