Сьнежкі
Сьнежкі | |
польск. Śnieżki | |
![]() | |
Першыя згадкі: | 1637 |
Мясцовая назва: | Sniêžki |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Боцькі |
Насельніцтва: | 64 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°35′02″ пн. ш. 23°09′42″ у. д. / 52.58389° пн. ш. 23.16167° у. д.Каардынаты: 52°35′02″ пн. ш. 23°09′42″ у. д. / 52.58389° пн. ш. 23.16167° у. д. |
Сьнежкі на мапе Польшчы ![]() ![]() Сьнежкі | |
![]() |
Сьне́жкі (па-польску: Śnieżki, па-падляску: Sniếžki[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Жыхары Сьнежкаў ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга ў Сасінах). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія сьв. Станіслава Біскупа ў Мілейчыцах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вядома, што ўжо ў 17 ст. у Сьнежках існаваў невялікі маёнтак, у якім ў 1674 г. ападткаваныя былі 32 мужыкі. Усе былі уніятамі, а іхняя прыхадзкая царква мясьцілася ў Грузкой. З скасаваньнем царквы ў гэтай вёсцы, мужыкі з Сьнежкаў былі прыпісаныя да царквы ў Косьнай. У 1790 г. было тут толькі 10 хатаў, але вёска хутка разьвівалася ў 19 ст. (у 1875 г. была тут заснаваная першая школа). На пачатку 20 ст. вёска прыналежала ўжо да прыходу ў Сасінах[4]. Праўдападона яшчэ ў 19 ст. тутэйшы маёнтак быў распраданы (ягоным сьледам зьяўляюцца парэшткі сядзібы)[5]. У міжваенны пэрыяд Сьнежкі прыналежалі да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 203 жыхароў (усе праваслаўныя, акрамя 1 расейца выключна беларусы)[6]. У час Другой сусьветнай вайны мясцовыя жыхары заснавалі невялікі атрад савецкай партызанткі ім. Пархоменкі. Пасьля вайны некалькі сем'яў выехала ў Савецкі Саюз[4].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych.(пол.) Праверана 25 верасьня 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Sniêžki. svoja.org Праверана 25 верасьня 2015 г.
- ^ MILEJCZYCE – Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika(пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 25 верасьня 2015 г.
- ^ а б Zbigniew Romaniuk, Śnieżki [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 473
- ^ Monika Kresa Dzieje wsi Śnieżki(пол.) Gwary polskie. Przewodnik multimedialny pod redakcją Haliny Karaś. Zakład Historii Języka Polskiego i Dialektologii UW, Towarzystwo Kultury Języka. Праверана 25 верасьня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 23(пол.) Праверана 25 верасьня 2015 г.