Сасіны (гміна Боцькі)
| Сасіны | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Боцькі |
| Першыя згадкі | 1463 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°35′30″ пн. ш. 23°09′52″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 56 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-111 |
| Нумарны знак | BBI |
| Сасіны на мапе Польшчы Сасіны | |
Са́сіны (па-польску: Sasiny, па-падляску: Sásiny[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.

Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга на месцы) ды палякі-каталікі (парафія сьв. Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[3]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Калейчычамі (Калейчыцамі) ў 16 ст. называліся землі ў высунутым на паўночны-захад вугле Берасьцейскага павету Падляскае ваяводзтва (1513—1795), а пасьля 1566 г. Берасьцейсага ваяводзтва. Гэтую назву трымалі вёскі, якія пазьней былі названыя Сасінамі і Быстрым. Вядома, што ў 1501 г. Сенька Хведкавіч Сасін атрымаў ад князя Аляксандара Ягелончыка жэрэбій Хадасоўскі, які раней быў у валоданні воднага гаспадарскага Рачко, а 2 гады пазьней дакупіў ад бельскага зямяніна Бжэзінскага угол зямлі, набытай ім раней ад людзей гаспадарскіх берасьцейскага павету Калечычаў.
Верагодна, нашчадкамі тых Калечычаў з'яўляліся путныя слугі Наваградзкага павета Хадасовічы, якія ў XVI ст. служылі панам-рады Неміровічам. З тых Хадасовічаў Якуб Андрэевіч Калечыц Хадасовіч (каля 1510 - пасля 1557) з'яўляўся ўраднікам маёнтка Вераскава і пратапластай шляхецкага роду Калечыцаў. Маёмасьць Калечыцы а падзялілася паміж нашчадкаў Сенькі, якія ўжо ў 16 ст. сталі называцца Сасін-Калячыцкімі. Васіль Сасін-Калячыцкі, войт мілейчыцкі ў 1631 г., у дыярыюшы пад 1566 г. узгадваў сьмерць свайго бацькі Сымона і ягонае пахаваньне ў калечыцкай царкве. У маёнтку Васіля (з цэнтрам у Калечычах-Сасінах) знаходзіліся таксама вёскі Грузкая (палова вёскі прыналежала маёнтку Сапегаў з цэнтрам у Дубне) і Рагачы, у якіх стялі царквы[4]. Да 1835 г. калечыцкая царква была цэнтрам самастойнай парафіі, пазьней была далучаная да прыходу сьв. Барбары ў Мілейчыцах. Пасьля рамонтаў 19 ст. царква ў Сасінах у 1901 г. паноўна набыла статус прыхадзкой[5]. У міжваенны пэрыяд Сасіны прыналежалі да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 153 жыхары (34 каталікоў, 112 праваслаўных і 7 габреяў; 93 жыхары былі запісаныя палякамі, 53 беларусамі і 7 жыдамі)[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Сасіны былі далучаныя да гміны Боцькі. У 1947 г. старая царква згарэла, новая была адбудаваная да 1958 г.[5].
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 6 ліпеня 2015 г.
- ↑ Pudlaśki nazvy. Sasiny svoja.org Праверана 6 ліпеня 2015 г.
- ↑ Milejczyce. Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika. (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 6 ліпеня 2015 г.
- ↑ Antonina Troc-Sosna Żywa woda w Sasinach (пол.) Przegląd Prawosławny Праверана 6 ліпеня 2015 г.
- 1 2 ks. A. Kulik, ks. G. Sosna, Dzieje parafii Przemienienia Pańskiego w Sasinach, „Wiadomości Polskiego Autokefalicznego Kościoła Prawosławnego”. 6 (247), s. 16-17, czerwiec 2010. Warszawa: Warszawska Metropolia Prawosławna
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 23 (пол.) Праверана 6 ліпеня 2015 г.
| |||||||||||||
