Перайсьці да зьместу

Шэшылы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шэшылы
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Šešyły
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Бельскі
Гміна Боцькі
Першыя згадкі 1506
Часавы пас
Каардынаты 52°37′13″ пн. ш. 23°09′26″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 44 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-111
Нумарны знак BBI
Шэшылы на мапе Польшчы
Шэшылы
Шэшылы
Шэшылы

Шэшылы (па-польску: Szeszyły, па-падляску: Šešyły[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.

Жыхары Шэшылаў ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Боцьках)[3].

У 1506 г. князь Аляксандар Ягелончык дарыў шляхціцу Ленарту Косінскаму(pl) маёнтак у Дубне, у склад якога ўжо ўваходзілі Шэшылы. Косінскі памяняў маёнтак у Дубне з Сапегамі на іншыя вёскі ў 1513 г., а гэтыя даравалі Шэшылы боцькаўскай каталіцкай парафіі, якая тут мела ўжо млын. Да 1540 г. у Шэшылах існаваў асобны невялікі фальварак Сенькі Бакіевіча, які быў адабраны Фрыдэрыкам Сапегай. Яшчэ ў 1541 г. вялікі князь прыказаў зварот маёмасьці Бакіевічу, але ўжо ў канцы 16 ст. Шэшылы прыналежалі Сапегам. У 1647 г. усе Шэшылы прыналежалі боцькаўскаму касьцёлу і прынамсьці да канца 18 ст. стаяла тут сядзіба боцькаўскіх пробашчаў, пр якой праўдападобна пабудаваная бла рымакаталіцкая капліца. У гэты самы час усе мужыкі Шэшылаў былі ўніятамі і хадзілі на службы ў боцькаўскаю царку. Да 20-х гадоў 19 ст. маёнтак парафіі быў зруйнаваны (напрыклад у 1828 г. млін быў у руіне), а самая сядзіба адабраня царскім урадам у 1843 г.. Толькі частка зямлі засталася пры каталіцкай парафіі ў Боцьках, так як большая частка адыхла ў казну, а некаторая невялікая частка была адданая тутэйшым мужыкам. Жыхары Шэшылаў самаарганізаваліся і перанялі ад ксядзоў карчму, а ў 1884 г. пабудавлі першую школу. У 1896 г. пражывалі тут 231 жыхары[4]. У міжваенны пэрыяд Шэшылы прыналежалі да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 169 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5].У 90-е гады 20 ст. на мясцовых могілках была пабудаваная невялікая капліца ў гонар сьв. Панцеляймона.

  1. Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 13 кастрычнікая 2015 г.
  2. Pudlaśki nazvy. Šešyły. svoja.org Праверана 13 кастрычніка 2015 г.
  3. Historia parafii Zaśnięcia Bogurodzicy (пол.) cerkiew.pl Праверана 13 кастрычніка 2015 г.
  4. Zbigniew Romaniuk, Szeszyły [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 468-470
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 20 (пол.) Праверана 13 кастрычніка 2015 г.