Перайсьці да зьместу

Пасека (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пасека
польск. Pasieka
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Pasieka
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Бельскі
Гміна Боцькі
Першыя згадкі пач. 19 ст.
Часавы пас
Каардынаты 52°39′44″ пн. ш. 23°07′29″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Пасека на мапе Польшчы
Пасека
Пасека
Пасека

Пасека (па-польску: Pasieka, па-падляску: Pasieka[2]) — невялікая вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.

Жыхары Старога Сяла ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Боцьках) ды палякі-каталікі (парафія Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія ў Боцьках[3]).

Месца, дзе разьмяшчаецца вёска было месцам пасяленьня бортнікаў боцькаўскай маёмасьці. Спачатку бортнікі жылі ў Старым Сяле, але пасьля заснавалі на месцы сваіх пчалнікоў асобную вёску. У палове 19 ст. Патоцкія прадалі Пасеку для Фэлікса Ліпніцкага, які заснаваў тут невялікі завод па прадукцыі цэглы. У 1875 г. Ліпніцкі прадаў тутэйшы маёнтак Натальі Мірановіч, а гэтая ў 1889 г. Краснасельскаму мужыцкаму таварыству. У 1896 г. былі тут толькі 4 хаты, у якіх пражывала 20 жыхароў[4]. У міжваенны пэрыяд Пасека прыналежала да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 10 жыхароў (4 каталікоў, 5 праваслаўных ды адзін іншаверца, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. У 1944 г. адступаючыя немцы спалілі тут 11 хатаў[4].

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803042-0024220?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. Pudlaśki nazvy. Pasieka. svoja.org Праверана 11 студзеня 2016 г.
  3. Боцькі. Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 11 студзеня 2016 г.
  4. 1 2 Zbigniew Romaniuk, Pasieka [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 450
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 19 (пол.) Праверана 11 студзеня 2016 г.