Перайсьці да зьместу

Андрыянкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрыянкі
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Ondryjanki
  • Былая назва: Андрыянчыцы
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Бельскі
Гміна Боцькі
Першыя згадкі 1463
Часавы пас
Каардынаты 52°36′33,70″ пн. ш. 22°59′25,80″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 339 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +48 85
Паштовы індэкс 17-111
Нумарны знак BBI
Андрыянкі на мапе Польшчы
Андрыянкі
Андрыянкі
Андрыянкі

Андрыя́нкі (па-польску: Andryjanki, па-падляску: Ondryjanki[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі. Пасьля мяцежу Глінскіх Андрыянкі перайшлі ў князёўскія добра Жыгімонта Старога.

Побач зь вёскай праходзіць краёвая дарога 19.

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Боцьках) ды палякі-каталікі (парафія Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія ў Боцьках [3]).

Упершыню Андрыянкі ўзгадваюцца ў 1463 годзе, калі браты Барыс і Васіль аддалі братам Станіславу і Вайцеху войтаўства ў Сяклюках, якое набыў яшчэ іхны бацька Воўчак у часах валоданьня вялікага князя Вітаўта. Абазначае гэта, што вёска Андрыянкі існавала яшчэ да 1430 году. Была заселяная русінамі, пра што сьведчыць дакумэнт з 1466 году. Да 1505 году андрыянкаўскую маёмасьц трымалі баяры з прозьвішчам Андыянчыц, а пасьля гэтыя землі Аляксандар Ягелончык падарыў Міхалу Глінскаму. Пасьля мяцежу Глінскіх Андрыянкі перайшлі ў князёўскія добра Жыгімонта Старога. У 1517 годзе Андрыянкі атрымаў падскарбі вялікі літоўскі Ян Абрагам Езафовіч(be), які адпрадаў арэнду Андрэю Фальковічу. У 1521 годзе Жыгімонт Стары аддаў Андрыянкі Андрэю Фальковічу на ўласнасьць. У час ягонага валоданьня ў Андрыянка была праедзеная валочная памера (маёнтак Андрыянкі ахопліваў сабою 29 мужыцкія валокі ў саміх Андрыянках ды 11 у Жалоцьках. Першая царква ў гонар Узьдзьвіжанья Крыжа Гасподняга існавала тут ужо ў 1580 годзе. У руках ягонай сямі Андрыянкі заставаліся да канца XVI ст., а ў XVII ст. былі далучаныя празь сямейныя сувязі з боцькаўскімі валоданьнямі Сапегаў. У 1743 годзе падскарбі дворны літоўскі Юзэф Францішак Сапега фундаваў новую царкву. Пасьля пажару царквы ў 1895 г. на мясцовых могілках была пабудаваная капліца сьв. Ануфрыя (у 1922 годзе была адабрана правасалаўным і перанесеная на каталіцкія могілкі ў Дзядковічы). Ад Сапегаў у другай палове 18 ст. Андрыянкі прайшлі да Патоцкіх, якія прадалі маёнтак у XIX ст. сям’і Гарткевічаў. Вёска (без фальварчай сядзібы) налічвала ў 1906 годзе 502 жыхароў (зь іх 480 праваслаўных і 22 каталікоў). У 1912 годзе закончылася пабудва новай мураванай Крыжаўзьдзьвіжанскай царквы[4].

Царква Ўзьдзьвіжаньня Крыжа Гасподняга (1912 г.)

У міжваенны пэрыяд Андрыянкі прыналежалі да гміны Куты Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 359 жыхары (224 жыхароў было запісаных палякамі і 135 беларусамі)[5]. Пасьля вяртаньня жыхароў зь бежанства Першай сусьветнай вайны польскія ўладаы забаранілі адчыняць мясцоваю парафію і царква была прыпісаная да парафіі ў Боцьках. Каталікі з Андрыянкаў некалькі разоў у міжваенны пэрыяд беспасьпяхова намагаліся пераняць царкву на касьцёл. Пасьля Другой сусьветнай вайны нацыянальна-канфэсійны склад вёскі рэзка памяняўся, бо аж 17 беларускіх сем’яў выехалі да Савецкага саюзу[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Андрыянкі былі далучаныя да гміны Боцькі.

  1. Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 30 красавіка 2015 г.
  2. Pudlaśki nazvy. Andryjanki svoja.org Праверана 30 красавіка 2015 г.
  3. Боцькі. Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 28 красавіка 2015 г.
  4. 1 2 Zbigniew Romaniuk, Andryjanki [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna Boćki 2013, s. 409-422
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 20 (пол.) Праверана 30 красавіка 2015 г.