Дубна (гміна Боцькі)
| Дубна польск. Dubno | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Боцькі |
| Першыя згадкі | 1506 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°37′52″ пн. ш. 23°06′16″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 182 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-111 |
| Нумарны знак | BBI |
| Дубна на мапе Польшчы Дубна | |
Ду́бна (па-польску: Dubno, па-падляску: Dúbno[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары Дубна ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Боцьках) ды палякі-каталікі (парафія Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія ў Боцьках[3]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1506 г. князь Аляксандар Ягелончык дарыў шляхціцу Ленарту Косінскаму(pl) маёнтак у Дубне, які памяняў яго ў 1512 г. з Іванам Сапегам на 4 вёскі пад Дарагічынам. Такім чынам Сапегі ўключылі Дубна ў склад боцькаўскіх маёмасьцяў. Пад канец 16 ст. акрамя мужыкоў пражывалі тут таксама баяры. Каля 1638 г. Дубна стала цэнтрам самастойнай маёмасьці, першапачаткова ўтрымвалі яе Сапегі, а пасьля прайшло да сям’і Парысаў і Вэсэліх. Пасьля падзелу боцькаўскай маёмасьці Мікалай Сапега(be) пабудаваў тут палац-сядзібу з Дабравешчанскай капліцай. У 1692 г. пры сядзібе пражывалі 2 сям’і, а ў самой вёсцы 40 сем’яў. У гэтым часе да дубненскага маёнтку прыналежалі 2 фальваркі з цэнтрамі ў Дубне (тут працавалі мужыкі зь вёскаў Нурэц, Малочкі, Пятроўшчына і Косьная) і каля вёскі Круглае (зь вёскамі Круглае, Чахі, Шыпошы і Москаўцы). Пасьля 1743 г. Дубна было ізноў аб’яднанае Сапегамі з боцькаўскімі маёмасьцямі, а ў выніку сужонстваў пераходзіла на працягу 18 ст. і на пачатку 19 ст. да Патоцкіх і Браніцкіх. Каля 1844 г. дубнаўскі маёнтак канчаткова адыйшоў ад Боцькаў і да 1915 г. валодалі ім Дыянізы Саковіч, Адам Смульскі, Эдмунд Шпіцбарт ды Генрык Рагоўскі. Апошні зь іх каля 1900 г. пачаў працэс распрадажы маёнтку. У 1896 г. вёска Дубна налічвала 80 хатаў і 480 жыхароў, у самім маёнтку пражывалі 48 чалавек[4]. У міжваенны пэрыяд Дубна прыналежала да Старовесь прыналежала да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 317 жыхароў (12 каталікоў, 292 праваслаўных, 4 адвэнтыстаў і 9 юдаістаў; палкаў было 10 чалавек, беларусаў 298, габрэяў 9)[5]. У 90-е гады 20 ст. на мясцовых праваслаўных могілках была пабудаваная капліца ў гонар Сьв. Жанчынаў-Міраносіцаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 30 верасьня 2015 г.
- ↑ Pudlaśki nazvy. Dubno. svoja.org Праверана 30 верасьня 2015 г.
- ↑ Боцькі. Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 30 верасьня 2015 г.
- ↑ Zbigniew Romaniuk, Dubno [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 429-435
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 19 (пол.) Праверана 30 верасьня 2015 г.
