Комі-зыранская мова
Комі-зыранская мова | |
Коми кыв, коми зыряна кыв | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | Рэспубліка Комі, Архангельская вобласьць, Ненецкая аўтаномная акруга, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Мурманская вобласьць |
Колькасьць карыстальнікаў | ~161 тыс. чал.[1] |
Клясыфікацыя | Уральская сям’я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Рэспубліцы Комі |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 6b Пад пагрозай[d][2] |
Пісьмо | кірыліца і Molodtsov alphabet[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | kv |
ISO 639-2(Б) | kom |
ISO 639-2(Т) | kom |
ISO 639-3 | kpv |
SIL | kpv |
Комі-зыра́нская мова — асноўная размоўная мова народу комі-зыранаў, адна з трох асноўных гаворак мовы комі разам з комі-пярмяцкай і комі-язьвінскай гаворкамі. Часьцяком пад тэрмінам «Комі мова» маецца на ўвазе ня ўся сукупнасьць трох комі гаворак, а толькі комі-зыранская мова. Колькасьць носьбітаў (дадзеныя ўсерасейскага перапісу 2010 году) — 160 599 чалавек.
Носьбіты комі-зыранскае мовы распаўсюджаныя ў Рэспубліцы Комі (складаюць прыкладна 20% ад усяго насельніцтва рэспублікі), Ненецкай аўтаномнай акрузе, Архангельскай вобласьці, Мурманскай вобласьці (кольскія комі) і ў Сыбіры (прыўральскія комі).
Агульная характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя адрозьненьні ад комі-пярмяцкае мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Параўноўваючы комі-зыранскую й комі-пярмяцкую мову, становяцца бачнымі некаторыя адметнасьці комі-зыранскае мовы. Напрыклад, гэта адсутнасьць у комі-зыранскай сыстэмы зьнешнемясцовых (указаньне на тое, што працэс адбываецца на паверхні чаго-небудзь, каго-небудзь) і прыблізна-мясцовых (указаньне на тое, што працэс адбываецца побач з чым-небудзь, кім-небудзь) склонаў, наяўнасьць спрадвечных лічэбнікаў, адсутнасьць камітатыву (ускосны склон, які выражае сумеснасьць дзеяньня з чым-небудзь, частая зьява ў фіна-вугорскіх мовах), адсутнасьць клічнага склону назоўнікаў з канчаткам -ӧй, націск на першы склад слова (у комі-зыранскай мове — рознамясцовы альбо якасна-вакальны націск). Трэба адзначыць, што гэтыя рысы не перашкаджаюць даволі істотнаму ўзаемаразуменьню сярод комі-пярмякаў і комі-зыранаў.
Пісьмовасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У дахрысьціянскую эпоху комі-зыране, як і іншыя шматлікія фіна-вугорскія і ўвогуле эўрапейскія народы, выкарыстоўвалі рунічныя знакі — пасы (комі-зыр. Рöдвужпас). Гэтыя знакі выразаліся на прыладах паляваньня, прасьніцах ды іншых прадмэтах паўсядзённага сялянскага жыцьця.
У 14 стагодзьдзі шырока вядомым і славутым у комі асяродзьдзі місіянэрам Стэфанам Пермскім(uk) была створана пісьмовасьць на аснове кірылічнага, грэцкага альфабэтаў ды пасаў, якая вядомая ў сучаснай лінґвістыцы ды гісторыяґрафіі як старажытнапермская пісьмовасьць, таксама вядомая як анбур ці абур.
У часы Расейскае імпэрыі комі-зыране ўжывалі кірылічную пісьмовасьць. З 1918 па 1930 гады комі-зыране й комі-пярмякі ўжывалі агульны альфабэт — г. зв. альфабэт Маладцова. З 1930 па 1936 гады комі-зыране на хвалі ўсесавецкае лацінізацыі ўжывалі лацінскі альфабэт. З 1936 па 1938 гады зноў ужываўся альфабэт паводле Васіля Маладцова, з 1938 па сёньняшнія часы ўжываецца кірылічны комі-зыранскі альфабэт, які базуецца на стандартных 33 літарах расейскага альфабэту з даданьнем літараў ö, і і некаторых дыґрафаў.
Альфабэт Маладцова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]А а | Б б | В в | Г г | Ԁ ԁ | Ԃ ԃ | Д д | Е е |
Ж ж | Ԅ ԅ | Ԇ ԇ | И и | Ј ј | К к | Л л | Ԉ ԉ |
М м | Н н | Ԋ ԋ | О о | П п | Р р | С с | Ԍ ԍ |
Т т | Ԏ ԏ | У у | Ф ф | Х х | Ч ч | Ш ш | Щ щ |
Ы ы |
Сучасны комі-зыранскі альфабэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]А а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё | Ж ж |
З з | И и | І і | Й й | К к | Л л | М м | Н н |
О о | Ӧ ӧ | П п | Р р | С с | Т т | У у | Ф ф |
Х х | Ц ц | Ч ч | Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы | Ь ь |
Э э | Ю ю | Я я |
Дыялекты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Комі-зыранская мова падзяляецца на дзьве ґрупы дыялектаў — паўночную і паўдзёную. Таксама ў лінґвістыцы існуе іншая сыстэма падзелу комі-зыранскіх дыялектаў, па чаргаваньні гукаў в/л (чаргаваньне гэтых гукаў увогуле характэрна для ўсіх пермскіх моваў фіна-вугорскае моўнае галіны): элавыя, вэ-элавыя, нуль-элавыя і зьмяшаныя.
- Элавыя дыялекты
- Пячорскі
- Ніжневычагодзкі
- Луска-Лецкі
- Верхнесысольскі
- Сярэднесысольскі
- Вэ-элавыя дыялекты
- Удорскі
- Прысыктыўкарскі (літаратурны комі-зыранскі стандарт)
- Нуль-элавыя дыялекты
- Іжэмскі
- Вымскі
- Верхневычагодзкі
- Зьмяшаныя дыялекты
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле меркаваньня вядомага і славутага фінавуграведа В. Лыткіна (комі-зыранін па паходжаньні), агульная мова комі да падзяленьня на тры гаворкі праіснавала ўсяго прыкладна 1-2 стагодзьдзі (прыкладна на мяжы першага й другога тысячагодзьдзя). Першапачаткова мова комі падзялілася на дзьве гаворкі (комі-зыранская і комі-пярмяцкая): гэта было зьвязана зь міграцыяй зыранаў на поўнач. Падзяленьне мовы комі на комі-зыранскую і комі-пярмяцкую канчаткова адбылося прыкладна ў 14-15 ст.
Грамадзка-палітычнае ўжываньне мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заканадаўчы статус
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Комі, комі-зыранская мова нароўні з расейскай зьяўляецца дзяржаўнай мовай рэспублікі (артыкул 67, глава 3)[3].
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Комі-зыранская мова зьяўляецца сродкам навучаньня ў дашкольных навучальных установах, у пачатковай і сярэдняй школе вывучаецца як прадмэт. У ВНУ выкарыстоўваецца як сродак навучаньня гуманітарным прадмэтам і вывучаецца як прадмэт. На комі-зыранскай мове выдаецца навучальная, мастацкая і публіцыстычная літаратура, выходзяць ґазэты і часопісы, ажыцьцяўляецца тэле-і радыёвяшчаньне, функцыянуюць тэатры. Цэнтрамі навуковага вывучэньня мовы зьяўляюцца Інстытут мовы, літаратуры і гісторыі Комі навуковага цэнтру Ўральскага аддзяленьня РАН, Фіна-вугорскі факультэт Сыктыўкарскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, Комі дзяржаўны пэдаґаґічны інстытут, Сэктар фіна-вугорскіх моваў Інстытуту мовазнаўства РАН[4]. На мову коі пераклаў верш Янкі Купалы "Ахто там ідзе?" народны паэт Комі АССР Серафім Папоў. Товры нацыянальнага паэта народа комі Івана Куратава пяракладаў Мікола Аўрамчык.
Друкаваныя сродкі СМІ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Коми му (бел. «Зямля Комі») — рэспубліканская ґазэта
- Чужан кыв (бел. «Родная мова») — філяляґічны часопіс
- Войвыв кодзув (бел. «Палярная зорка») — друкаваны орган Зьвяза пісьменьнікаў Рэспублікі Комі, выходзіць штомесяц тыражом у 1000 экзэмпляраў
- Арт (бел. «Лад») — ґазэта на комі-зыранскай і расейскай мове, выходзіць штоквартал тыражом прыкладна ў 1500 экзэмпляраў
- Выль туйӧд — (бел. «Па новым шляху») — раённая ґазэта Ўдорскага раёну. Выходзіць тры разы на тыдзень тыражом прыкладна ў 1000 экзэмпляраў
- Парма гор (бел. «Гучаньне тайгі») — раённая ґазэта Ўсьць-Куломскага раёну. Выходзіць тры разы на тыдзень тыражом прыкладна ў 1000 экзэмпляраў
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Вікіпэдыя мае вэрсію комі-зыранскай мовай |
- Старажытнапермская пісьмовасьць для Windows (рас.)
- Комі-расейскі слоўнік (Коми-Русский словарь Коми-Роч кывчукöр online) (рас.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вынікі перапісу 2010 г. (рас.)
- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ Канстытуцыя рэспублікі Комі (рас.)
- ^ Комі-зыранская мова (рас.)