Жэрэмі Мэнэз
Жэрэмі Мэнэз | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 траўня 1987[1][2][3] (37 гадоў) | |
Рост | 183 см[4] | |
Вага | 77 кг[4] | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2006 2006—2008 2008—2011 2011—2014 2014—2016 2016—2017 2017—2018 2018—2019 2019—2020 2020—2023 2023—2024 |
Сашо Манака Рома Пары Сэн-Жэрмэн Мілян Бардо Антальяспор Амэрыка Парыж Рэджына Бары |
55 (7) 57 (14) 84 (7) 79 (14) 43 (18) 26 (3) 7 (0) 18 (5) 17 (4) 67 (13) 10 (0) |
Зборныя | ||
2010—2013 | Францыя | 24 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Жэрэмі Мэнэз (па-француску: Jérémy Ménez; нарадзіўся 7 траўня 1987 году, Лянжумо, Францыя) — францускі футбаліст. Раней выступаў за нацыянальную зборную Францыі. Нападнік, таксама можа гуляць на пазыцыі паўабаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Сашо»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэнэз пачынаў сваю кар’еру ў «Сашо». Першы кантракт з клюбам ён падпісаў у 16 гадоў. Дэбютаваў у Лізе 1 27 жніўня 2004 году, у матчы супраць «Аячча».
22 студзеня 2006 году Мэнэз заявіў пра сябе ў поўны голас, зрабіўшы хет-трык у матчы з «Бардо», стаўшы самым юным аўтарам хет-трыку за ўсю гісторыю францускай лігі. Неўзабаве ён быў прызнаны лепшым гульцом месяца. Дзякуючы выдатнай тэхніцы, маладога гульца параўноўвалі з Зыданам.
«Манака»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэзон 2006—2007 гадоў Мэнэз пачынаў ужо ў складзе «Манака». Кіраўніцтва «манэгаскаў» бачыла ў ім «новага» Людавіка Жулі. У гэтым жа годзе Мэнэз выклікаўся ў зборную Францыі й дэбютаваў у ейным складзе ў матчы супраць зборнай Шатляндыі. Неўзабаве гульцом зацікавіўся мілянскі «Інтэр», але клюбы не сышліся ў кошце гульца.
«Рома»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы жніўня 2008 году Мэнэз перайшоў у «Рому». Свой першы гол за «Рому» Жэрэмі забіў 6 сьнежня 2008 году ў матчы супраць «К’ева».
«Пары Сэн-Жэрмэн»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 ліпеня 2011 году падпісаў кантракт з клюбам «Пары Сэн-Жэрмэн» тэрмінам на 3 гады[5][6]. 6 жніўня 2011 году Мэнэз дэбютаваў за парыскі клюб у першым туры чэмпіянату, дзе псж трывала хатнюю паразу зь лікам 0:1 ад «Ляр’ену». На наступны тыдень Жэрэмі асыставаў Кевіну Гамэйро, які адкрыў лік у матчы супраць «Рэну» (1:1). 18 жніўня 2011 году француз узяў удзел у матчы Лігі Эўропы супраць люксэмбурскага клюбу «Дыфэрданж», дзе гулец забіў апошні гол каманды, якая перамагла зь лікам 4:0. Праз тры дні Жэрэмі зноўку асыставаў Гамэйро, а ПСЖ атрымаў перамогу ў гасьцёх зь лікам 2:1 у матчы супраць «Валянсьену». Першы гол у чэмпіянаце за ПСЖ забіў 28 жніўня 2011 году ў матчы трэцяга тура супраць «Тулюзы».
Пад кіраўніцтвам Антуана Камбуарэ і Карлё Анчэлёцьці Мэнэз быў гульцом асноўнага складу клюбу, рэгулярна ўдзельнічаючы ў матчах каманды. Аднак з сэзону 2012—2013 гадоў нападнік пачаў страчваць месца ў складзе, усё радзей зьяўляючыся на пляцоўцы.
«Мілян»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]11 чэрвеня 2014 году гулец перайшоў у італьянскі клюб «Мілян», зь якім падпісаў 3-гадовы кантракт.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2010 годзе з прычыны дыскваліфікацыі некаторых гульцоў асновы дарослай зборнай быў выкліканы на матч з камандай Нарвэгіі, у той жа гульні ён дэбютаваў у складзе «трохкаляровых».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Францыі: 2014
«Амэрыка»:
- Чэмпіён Мэксыкі: 2018(а)
- Уладальнік Кубка Мэксыкі: 2019(к)
- Уладальнік Супэркубка Мэксыкі: 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Jérémy Ménez // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в JEREMY MENEZ // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Jérémy Menez // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б в г https://www.clubamerica.com.mx/jugador/jeremy-menez/
- ^ ПСЖ объявил о приобретении Менеза и Матуиди. championat.com
- ^ Matuidi et Menez s’engagent avec le PSG. Site officiel du Paris Saint-Germain
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 7 траўня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Францускія футбалісты
- Футбалісты зборнай Францыі
- Футбалісты клюбу «Сашо» Манбэльяр
- Футбалісты клюбу «Манака»
- Футбалісты клюбу «Рома» Рым
- Футбалісты клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» Парыж
- Футбалісты клюбу «Мілян»
- Футбалісты клюбу «Бардо»
- Футбалісты клюбу «Антальяспор» Анталья
- Футбалісты клюбу «Амэрыка» Мэхіка
- Футбалісты клюбу «Парыж»
- Футбалісты клюбу «Рэджына» Рэджа-дзі-Калябрыя
- Футбалісты клюбу «Бары»