Перайсьці да зьместу

Ляр’ен (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ляр’ен
Поўная назва Football Club Lorient-Bretagne Sud
Заснаваны 1926
Горад Ляр’ен, Францыя
Стадыён Стад дзю Мустуар
Умяшчальнасьць: 18 500
Прэзыдэнт Ляік Фэры[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2025—2026 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Ляр’ен» (па-француску: Football Club Lorient-Bretagne Sud) — францускі футбольны клюб з гораду Ляр’ену. Клюб быў заснаваны ў 1926 годзе. Уладальнік Кубка Францыі (2002), фіналісты Кубка лігі Францыі, Супэркубка Францыі. «Ляр’ен» праводзіць свае хатнія матчы на ​​стадыёне «Стад дзю Мустуар», разьмешчаным у межах гораду.

«Ляр’ен» доўгі час выступаў у ніжэйшых лігах францускага чэмпіянату пакуль у 1998 годзе не атрымаў павышэньне ў Лігу 1. Да гэтага часу «Ляр’ен» большую частку сваёй гісторыі быў аматарскім клюбам. Найвышэйшым дасягненьнем клюбу ёсьць перамога ў Кубку Францыі ў 2002 годзе, калі ў фінале быў пераможана «Бастыя» зь лікам 1:0.

У «Ляр’ене» сваю кар’еру пачыналі ці набіраліся першапачатковага вопуты такія вядомыя гульцы, як то Ляран Касэльні, Андрэ-П’ер Жыньяк, Мікаэль Сіяні, Кевін Гамэйро, Карым Зыяні, Бакары Канэ й Сэйду Кейта. Гулец нацыянальнай зборнай Францыі Яан Гуркюф, сын галоўнага трэнэра, пачынаў сваю кар’еру ў клюбе. У апошнія гады клюб мае добрую рэпутацыю ўнутры краіны дзякуючы якасьці гульні клюбу й даўні давер трэнэру Крыстыяну Гуркюфу, які высока цэніцца ў Францыі як добры тактык, нягледзячы на сваю малую вядомасьць за мяжой[2].

«Ляр’ен» быў заснаваны 2 красавіка 1926 году. Клюб быў утвораны мадам Цюсар і ейным сынам Жазэфам. Клюб першапачаткова меў аматарскі статус, а першым трэнэрам каманды быў чэхаславацкі спэцыяліст Ёзэф Локай. У 1929 годзе «Ляр’ен» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Захаду (франц. Champions de l'Ouest), што дало магчымасьць клюбу выступаць у Ганаровай лізе рэгіёну Брэтань (франц. Division d'Honneur). У 1932 годзе «Ляр’ен» стаў чэмпіёнам гэтай лігі, паўтарыўшы гэты ж вынік праз чатыры гады. Пачатак Другой сусьветнай вайны абмежаваў узьлёт клюбу, некалькі гульцоў якога былі адпраўлены на вайну.

Афіцыйная крама клюбу.

Па вайне, Антуан Цюсар, унук мадам, што зьяўляецца заснавальніцай клюбу, далучыўся да каманды ў якасьці гульца з намерам аднаўленьня клюбу ў гонар сваёй бабулі. «Ляр’ен» зноўку пачаў гуляць у Ганаровай лізе. Антуан стаў першым гульцом клюбу, які быў прызваны да нацыянальнай зборнай Францыі. У 1954 годзе ён разам са зборнай удзельнічаў у кваліфікацыйных гульнях да чэмпіянату сьвету 1954 году. «Ляр’ен» хутка акрыяў і ў 1948 годзе перайшоў у аматарскі чэмпіянат Францыі. Клюб правёў два гады ў лізе пакуль ня вылецеў зноўку ў Ганаровы легіён. У 1957 годзе «Ляр’ен» зноўку прасунуўся ў аматарскі чэмпіянат, аднак камандзе перашкаджаў дрэнны фінансавы стан. Клюб, шукаючы спонсараў, імкнуўся стаць прафэсійным. У 1967 годзе «Ляр’ен» атрымаў павышэньне да трэцяй лігі чэмпіянату Францыі.

У пачатку 1970-х гадоў «Ляр’ен» стала спаборнічаў у другім дывізіёне. У сэзонах 1974—1975 і 1975—1976 гадоў клюб быў блізкі да прасоўваньня ў першы дывізіён, кожны раз займаючы 3-е месца ў сваёй групе, але гэтага не хапала да плэй-оф на павышэньне. Не зважаючы на такія вынікі, ужо ў наступным сэзоне клюб апусьціўся ў трэці дывізіён. Аднак, каманда мела патэнцыял, бо здолела кваліфікавацца ў свой першы ў гісторыі чвэрцьфінал Кубка лігі Францыі. Пасьля гэтага клюб пакутваў на фінансавыя і ўнутраныя цяжкасьці. У 1978 годзе было абвешчанае банкруцтва клюбу. Гэта не спыніла каманду, таму «Ляр'ен», дзякуючы намаганьням заўзятараў каманды, гуляў у найвышэйшым рэгіянальным дывізіёне, то бок шостым дывізіёне францускага першынства. У пачатку 1980-х гадоў Жорж Генум заняў пасаду прэзыдэнтам клюбу, наняўшы былога гульца «Ляр’ена» Крыстыяна Гуркюфа ў якасьці галоўнага трэнэра каманды. Пад кіраўніцтвам Гуркюфа каманда хутка ўздымалася да гары францускай футбольнай лесьвіцы. У 1983 годзе клюб выйграў тытул у дывізіёне Брэтані, а ў наступным сэзоне стаў пераможцам чацьвертага дывізіёну. У 1985 годзе яны былі першымі ў трэцім дывізіёне, такім чынам, вярнуўшыся ў другі дывізіён праз восем гадоў адсутнасьці. Гуркюф пакінуў клюб пасьля першага сэзону па вяртаньні ў другі дывізіён. Наступныя пяць гадоў «Ляр’ен» спаборнічаў у трэцім дывізіёне. Клюб зноў зазнаў фінансавы крах у 1990 годзе, але, тым ня менш, камандзе было дазволена застацца ў трэцім дывізіёне. У 1991 годзе Гуркюф вярнуўся ў клюб, і пасьля амаль дзесяці гадоў гульні ў трэцім дывізіёне, «Ляр’ен» зноў узьняўся ў другі дывізіён.

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Бэнжамэн Леруа Edit this on Wikidata 1989
2 Сьцяг Бразыліі Аб Ігар Сылва Edit this on Wikidata 1996
3 Сьцяг Тунісу Аб Мантасар Тальбі 1998
5 Сьцяг Кот д’Івуару Аб Бамо Мэйтэ Edit this on Wikidata (ар. Марсэль) 2001
6 Сьцяг Францыі ПА Ляран Абэржэль Edit this on Wikidata (капітан) 1993
7 Сьцяг Францыі ПА Бандыюгу Фадыга Edit this on Wikidata 2001
8 Сьцяг Гвадэлюпы ПА Ноа Кадыю Edit this on Wikidata 1998
9 Сьцяг Кот д’Івуару Нап Маамэд Бамба Edit this on Wikidata 2001
10 Сьцяг Францыі Нап Паблё Пажы Edit this on Wikidata 2002
11 Сьцяг Францыі ПА Тэо Лё Бры Edit this on Wikidata 2002
12 Сьцяг Сэнэгалу Нап Бамба Д’енг Edit this on Wikidata 2000
14 Сьцяг Ангельшчыны Нап Трэван Санусі (ар. Ньюкасл Юн.) 2007
15 Сьцяг Бэніну Нап Тосын Аегун Edit this on Wikidata 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Францыі ПА Жан-Віктор Макенго Edit this on Wikidata 1998
21 Сьцяг Сэнэгалу Бр Бінгуру Камара Edit this on Wikidata 1996
25 Сьцяг Сэнэгалу Аб Абдуляй Фай Edit this on Wikidata (ар. Баер) 2004
28 Сьцяг Сэнэгалу Нап Самбу Сумано Edit this on Wikidata 2001
29 Сьцяг Тога ПА Карым Дэрман Edit this on Wikidata (ар. Лёмэль) 2003
32 Сьцяг Ганы Аб Натаніел Аджэі Edit this on Wikidata 2002
38 Сьцяг Швайцарыі Бр Івон Мваго Edit this on Wikidata 1994
43 Сьцяг Буркіна-Фасо Аб Арсэн Куасі Edit this on Wikidata 2004
44 Сьцяг Камэруну Аб Дарлін Янгва Edit this on Wikidata 2000
62 Сьцяг Камэруну ПА Арцюр Эбонг Edit this on Wikidata 2004
77 Сьцяг Грэцыі ПА Панас Кацэрыс Edit this on Wikidata 2001
95 Сьцяг Францыі Аб Ісаак Турэ Edit this on Wikidata 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]