Валянсьен (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Валянсьен
Valenciennes FC.png
Поўная назва Valenciennes Football Club
Заснаваны 1913
Горад Валянсьен, Францыя
Стадыён Стад дзю Эно
Умяшчальнасьць: 25 172
Галоўны трэнэр Аліўе Гуэган[d]
Чэмпіянат Ліга 2
 · 2017—2018 13 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Валянсьен» (па-француску: Valenciennes FC) — францускі футбольны клюб, які месьціцца ў горадзе Валянсьен, на поўначы краіны. Клюб быў заснаваны ў 1913 годзе й у цяперашні час выступае ў Лізе 2, другім дывізіёне францускага футболу. Свае хатнія матчы «Валянсьен» праводзіць на стадыёне «Стад дзю Эно», які разьмешчаны ў межах гораду[1].

«Валянсьен» першапачаткова меў назоў Union Sportive de Valenciennes Anzin (USVA), які праіснаваў 80 гадоў, пасьля чаго клюб атрымаў сваю цяперашнюю назву. «Валянсьен» рэгулярна выступае то ў Лізе 1, то ў Лізе 2, аднак чэмпіянат Францыі гэтак ніколі не скарыўся клюбу. Акрамя таго «Валянсьен» выступаў у Нацыянальным чэмпіянаце й, нават, у аматарскім чэмпіянаце Францыі, які апошнім разам быў выйграны клюбам у 1998 годзе. У 1951 годзе клюб першы й апошні раз даўшоў да фіналу Кубка Францыі.

З 2004 па 2011 гады «Валянсьен» знаходзіўся пад старшынствам Фрэнсіса Дэкур’е, былым палітыкам, які служыў у якасьці чальца Эўрапейскага парлямэнту ў рамках сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1994—1999 гадох, а потым ад Зьвяза францускай дэмакратыі ў 1999—2004 гадох[2]. У 2011 годзе Дэкур’е пакінуў пасаду, якую заняў Жан-Раймон Легран.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Валянсьен» быў заснаваны ў 1913 годзе групай маладых людзей. У сувязі з абмежаванымі фінансавымі рэсурсамі клюбу й ягоным фармаваньнем напачатку Першай сусьветнай вайны, «Валянсьен» шукаў кансалідацыю паміж мясцовымі клюбамі гораду. Зьліцьцё было завершана ў 1916 годзе, а клюб атрымаў назву Union Sportive de Valenciennes Anzin (USVA). Пасьля зьліцьця новы клюб правёў наступныя пятнаццаць гадоў гуляўчы ў мясцовым чэмпіянаце. У ліпені 1930 году Нацыянальны савет Фэдэрацыі футбола Францыі прагаласаваў у падтрымку прафэсіяналізму ў францускім футболе. «Валянсьен», пад кіраўніцтвам прэзыдэнта Ле Мітуа, дасягнуў прафэсіянальнага статусу ў 1933 годзе, пасьл ячаго атрымаў права выступу ў другім дывізіёне.

Першы сэзон другога дывізіёну «Валянсьен» скончыў на сёмым месцы ў сваёй групе. На наступны сэзон, калі дзьве групы лігі былі аб’аднаныя ў адну, клюб заняў другое месца й прасунуўся ў выніку ў першы дывізіён. На працягу гэтага пэрыяду, клюб асабліва абапіраўся на замежным гульцоў, як то ангельцаў Пітэра Гібсана й Джорджа О’Даўда й гульцоў нямецкага паходжаньня Эдуара Вагі й Ігнацы Кавальчыка. У першы сэзон выступа ў вышэйшай лізе «Валянсьен» заняў 15 месца й зноўку патрапіў у другі дывізіён. Клюб скончыў чэмпіянат з роўный колькасьцю пунктаў з клюбам «Рэд Стар Парыж», аднак з-за меншай колькасьці перамогаў і розьніцы мячоў «Валянсьен» вылецеў у ніжэйшую лігу. Пасьля вылету клюб зьмяніў прэзыдэнта, новую пасаду заняў Цюрбо. У клюб быў закліканы гулец нацыянальнай зборнай Францыі Эрнэст Лібэраці, што й прынесла посьпех клюбу, то бок «Валянсьен» зноўку прасунуўся ў вышэйшую лігу ў 1937 годзе. Тым ня менш, на наступны сэзон клюб зноўку вылецеў зь лігі, заняўшы ў сэзоне 1937—1938 гадоў апошні радок турнірнай табліцы. З-за пачатку Другой сусьветнай вайны, «Валянсьен» вярнуўся да аматарскага статусу й правёў тры сэзоны ў ваенных аматарскіх лігах.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Валянсьен (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў