Перайсьці да зьместу

Горадня Азот

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ААТ «Горадня Азот»
Тып ААТ
Заснаваная 1963[1]
Заснавальнікі Савет Міністраў СССР
Разьмяшчэньне
Ключавыя фігуры Ігар Ляшэнка (генэральны дырэктар)
Галіна хімічная прамысловасьць
Прадукцыя азот, аміяк, мэтанол, угнаеньні, чысьцячыя, мыючыя й ахоўныя сродкі
Чысты прыбытак 12 366,0 тыс. BYN (2017)
Лік супрацоўнікаў
Матчына кампанія канцэрн «Белнафтахім»
Аўдытар BDO

ААТ «Горадня Азот» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны ў Беларусі. Уваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрну па нафце й хіміі (канцэрн «Белнафтахім»). Знаходзіцца па адрасе: Гародня, праспэкт Касманаўтаў, 100.

Горадня Азот

Прадпрыемства разьмешчана прыкладна за два кілямэтры на ўсход ад мяжы гарадзкой забудовы. Створана ў 1963 годзе як азотна-тукавы завод. З 1963 году пачалася вытворчасьць аміяку й карбаміду. Пасьля ўводу ў строй вытворчасьці капралактама ў 1970 годзе завод ператвораны ў хімічны камбінат. У 1971 годзе прысвоена імя Сяргея Прытыцкага, адначасова ўведзены ў дзеяньне цех аміяку й другая чарга цеху карбаміду. У 1975 годзе ператвораны ў Гарадзенскае вытворчае аб’яднаньне «Азот», у 1981 годзе ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў. Уключае 5 вытворчасьцяў, 39 цахоў, 24 службы. Выпускае каля 50 відаў хімічнай прадукцыі, у тым ліку аміяк вадкі тэхнічны (976,8 тыс. тонаў у год), азотныя ўгнаеньні (карбамід — 785 тыс. тонаў у год, карбаміда-аміячная сумесь (КАС) — 720 тыс. тонаў у год, сульфат амонію — 319 тыс. тонаў у год), мэтанол тэнічны (80 тыс. тонаў у год), капролактам (111,2 тыс. тонаў у год), паліва біядызельнае (200 тыс. тонаў у год) і двухвокіс вугляроду вадкі (24 тыс. тонаў у год).

Зьяўляцца горадавызначальным прадпрыемствам. На сваім рахунку мае палац культуры, санаторый-прафілякторый, турыстычную базу, бібліятэкі, паліклініку, спартова-стралковы клюб, піянэрскі лягер, дзіцячыя садкі, ґазэту «Гарадзенскі хімік», жаночы хакейны клюб «Рытм Азот».

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году, вынікі якіх, як мяркуецца, былі сфальсыфікаваны, супрацоўнікі ААТ «Гародня Азот» падтрымалі пратэсты ў Беларусі й заклікі да нацыянальнай забастоўкі, аднак шмат зь іх было затрымана й зьбіта міліцыянтамі рэжыму Лукашэнкі[3][4]. На «Гародня Азоце» была найбольшая колькасьць тых, хто падтрымаў страйк сярод усіх прадпрыемстваў краіны[3].

30 сакавіка 2021 году даччыная кампанія ААТ «Гародня Азот» абвясьціла тэндэр на адгрузку сваіх тавараў. Адной з умоў тэндэру была магчымасьць не адзначаць прыналежнасьць грузу да ААТ «Гародня Азот». Гэта было выклікана пагрозай санкцый, паведамлялася ў тэндэрнай дакумэнтацыі й СМІ[5].

З 2006 году ААТ «Горадня Азот» і «Горадня Хімвалакно» (зь перапынкамі[7][8][9][10][11]) знаходзяцца ў санкцыйным сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за «падрыў дэмакратычнага працэсу»[12][13]. Апошняе ўключэньне было ў чэрвені 2021 году[14]. 9 жніўня 2021 году ў сьпіс быў уключаны генэральны дырэктар ААТ «Горадня Азот» Ігар Ляшэнка[11][15].

2 сьнежня 2021 году «Горадня Азот» і «Горадня Хімвалакно» трапілі ў чорны сьпіс Эўразьвязу[16]. Таксама кампаніі ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя[17]. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя[18][19].

У 2022 годзе да санкцый супраць прадпрыемства далучыліся Украіна ды Японія[20].

Рэакцыя на санкцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У некалькіх расьсьледаваньнях, выпушчаных у 2023 годзе, журналісты з Беларускага расьсьледавальніцкага цэнтру(be) ды літоўскай Siena заявілі, што прадукцыя ААТ «Горадня Азот» пасьля ўвядзеньня санкцый супраць заводу прадаецца ў ЭЗ з дапамогай некалькіх кампаній, зарэгістраваных у Кыргыстане, Узбэкістане, Сэрбіі ды Летуве[21][22]. У кастрычніку 2024 году паведамлялася аб пастаўках ва Украіну прадукцыі «Гродна Азоту» пад выглядам вырабленай у Туркмэністане праз кампанію, зарэгістраваную ў ААЭ[23].

21 лютага 2024 году Суд Эўрапейскага зьвязу(be) ў Люксэмбургу адхіліў пазоў ААТ «Горадня Азот» ды яго філіі «Хімвалакно», якія патрабавалі адмяніць санкцыі ЭЗ[24].

  1. ^ http://www.azot.by/ru/about/history/vehi
  2. ^ http://www.minfin.gov.by/ru/securities_department/results/results_oao/
  3. ^ а б «Рабы, все равно будете на нас работать». Как бастуют и разгоняют протесты на «Гродно Азоте» (рас.). BBC World Service (2020-10-30).
  4. ^ Протесты в Беларуси: в Гродно ОМОН применил слезоточивый газ против демонстрантов
  5. ^ «Гродно Азот» применяет мошеннические схемы, чтобы уйти от санкций
  6. ^ Директора
  7. ^ John R. Liebman, Roszel Cathcart Thomsen II, James E. Bartlett III United States Export Controls (анг.). — 2012. — С. 2-45.
  8. ^ США пом’якшили санкції проти білоруських компаній (укр.). Korrespondent.net(en)Праверана 2021-07-21 г.
  9. ^ Санкции против Белоруссии
  10. ^ Robin Emmott. (2015-10-29) EU, U.S. temporarily ease some sanctions on Belarus (анг.). ReutersПраверана 2021-09-21 г.
  11. ^ а б Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  12. ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  13. ^ Belarus: Background and U. S. Policy Concerns. — Congressional Research Service(en), 2011. — P. 12.
  14. ^ Dėl tarptautinių sankcijų taikymo devynioms Baltarusijos įmonėms (лет.). SEB bankas(de) (2021-06-02). Праверана 2021-07-21 г.
  15. ^ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (рас.). Zerkalo.io(be) (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  16. ^ ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам Наша Ніва Праверана 2021-12-23 г.
  17. ^ Searching for subjects of sanctions
  18. ^ Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія Наша Ніва Праверана 2021-12-23 г.
  19. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2021-12-22). Праверана 2021-12-23 г.
  20. ^ Відкрите акціонерне товариство "Гродно Азот"
  21. ^ БРЦ: «Гродно Азот» обходит санкции, экспортируя удобрения в ЕС через Узбекистан и фирмы-прокладки (рас.) OCCRP
  22. ^ Литовский бизнесмен признался в контрабанде удобрений от «Гродно Азот» (рас.) Newgrodno.by Архіўная копія ад 2023-04-14 г.
  23. ^ Білоруський завод постачав до України добрива з РФ і Білорусі через компанію в ОАЕ – розслідування (укр.) Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
  24. ^ Оксана Кузнецова (2024-02-24) Суд ЕС отклонил иск «Гродно Азота» и «Химволокна» об отмене санкций (рас.) Office Life
  • Гродно. Энциклопедический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1989. — [12]л.ил.,438 с. — (Белорус. Сов. Энцикл.).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]