Віганд
Віганд лац. Vigand / Vihand | |
Wigand | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wigo + суфікс з элемэнтам -нд- (-nd-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вігант |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Віганд» |
Віганд, Вігант — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Віганд або Вігант (Wigand, Wigant) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmunt, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[2].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wigand (Wigant)[3].
У 1610 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаліся Laurentius Christophorus Wigandi, fratres, Regiomontani Borussi, у 1621 годзе — Laurentius Wigandus, Regiomontanus Borussus[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: panny Wygantowny (23 лютага 1601 году)[5]; паномъ Александромъ Викгантомъ, войскимъ Оршанскимъ… паномъ Викгантомъ (5 лютага 1631 году)[6]; Benjamin Wigandus, Vilnensis Lithvanus (1648 год)[7].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віганд Марбурскі (паходзіў з Марбургу або Марыенбургу) — нямецкі храніст XIV стагодзьдзя, аўтар Хронікі Віганда
- Віганд — каталіцкае хроснае імя Вітаўта (1350—1430), князя гарадзенскага і троцкага, пазьней вялікага князя літоўскага
- Віганд (Вігунт) Альгердавіч (каля 1372 — 28 чэрвеня 1392) — князь кернаўскі, сын вялікага князя літоўскага Альгерда
- Станіслаў Вігант — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[8]
- Ганна Выгантаўна Барнаўская — вількамірская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1614 годзе[9]
- Станіслаў Андрэевіч Вігант з Ганя Давідовіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, судьдзя гродзкі вількамірскі ў 1648—1649 гадох, падстароста вількамірскі ў 1648—1649 гадох[10]
- Герман Германавіч Вігант — уладальнік зямлі на 1889 год з ваколіцаў Цельшаў[11]
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Віганцы.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1578.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 287.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 197, 257.
- ^ Archiwum Domu Sapiehów. — Lwów, 1892. S. 258.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 18. — Вильна, 1891. С. 320—321.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 503.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 191.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 112.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 473, 473.
- ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1889. С. 79.