Вязьма
Выгляд
Вязьма лац. Viaźma | |||||
Спаская вежа | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1239 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская вобласьць | ||||
Раён: | Вяземскі | ||||
Плошча: | 44 км² | ||||
Вышыня: | 240 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 54 874 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1247,14 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +7 48131 | ||||
Паштовы індэкс: | 215100 | ||||
Нумарны знак: | 67 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°12′37″ пн. ш. 34°17′6″ у. д. / 55.21028° пн. ш. 34.285° у. д.Каардынаты: 55°12′37″ пн. ш. 34°17′6″ у. д. / 55.21028° пн. ш. 34.285° у. д. | ||||
Вязьма | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.mgorv.ru/ |
Вя́зьма — места ў Смаленскай вобласьці Расеі, на рацэ Вязьме. Адміністрацыйны цэнтар Вяземскага раёну. Насельніцтва на 2009 год — 54 874 чал. Знаходзіцца за 165 км на ўсход ад Смаленску; чыгуначны вузел з кірункамі на Бранск, Смаленск, Маскву, Таржок. Катайконімы(be): вязьмі́ч, вязьмі́чка, вязьмічы́.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1239: першы ўспамін пра Вязьму ў зьвязку з выхадам са Смаленскага княства і ўтварэньнем удзельнага Вяземскага княства[1].
- XIII—XIV стст.: важны гандлёвы і стратэгічны цэнтар у Волга-Днепра-Оцкім міжрэччы.
- кан. XIV ст.: на Вязьму пашырыўся ўплыў Смаленскага княства.
- 1403: у складзе Вялікага Княства Літоўскага; захавала статус цэнтру ўдзельнага княства, аднак у вайсковых адносінах падпарадкоўвалася Смаленску.
- 1406, 1408, 1445: няўдалыя напады на места маскоўскіх войскаў[2].
- 1492/93: маскоўскія войскі захапілі Вязьму[2].
- 1611—1613, 1617 і 1634: места займалі войскі Рэчы Паспалітай.
- 1-я пал. ХVІІ ст.: засталася ў складзе Маскоўскай дзяржавы.
- 1632: на загад маскоўскага цара Міхаіла Фёдаравіча ў Вязьме збудавалі ўмацаваны Вялікі ніжні горад.
- 21 кастрычніка 1654 — 10 лютага 1655: часовая рэзыдэнцыя маскоўскага цара.
- 1708: цэнтар павету Смаленскай губэрні.
- 22 кастрычніка 1812: у расейска-францускую вайну каля Вязьмы армія Напалеона атрымала паразу ад расейцаў.
- сяр. ХІХ ст.: буйны гандлёвы цэнтар.
- 7 кастрычніка 1941 — 12 сакавіка 1943: знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1860 год — 10 381 чал.[3]; 1897 год — 15,7 тыс. чал.
- XX стагодзьдзе: 1926 год — 20,8 тыс. чал.; 1959 год — 34,1 тыс. чал.[4]; 1970 год — 44 тыс. чал.[5]; 1992 год — 59,9 тыс. чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 54 874 чал.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Вязьме працуюць заводы — машынабудаўнічы, гарбарны, графітавых вырабаў, а таксама льнокамбінат, касмэтычны цэх «Лавісаль», плястык-цэнтар, горна-ўзбагачальны камбінат.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У месьце дзейнічае Вяземскі гістарычна-краязнаўчы музэй.
- Багародзіцкая царква
- Іаана-Прадцечанскі манастыр (XVII ст.)
- Спаская вежа Вяземскай крэпасьці (XVII ст.)
- Царква Сьв. Тройцы (XVII ст.)
- Царква Сьв. Спаса (1783)
- Увядзенская царква
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Увядзенская царква
-
Іаана-Прадцечанскі манастыр
-
Царква Сьв. Тройцы
-
Багародзіцкая царква
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Анатоль Папанаў (1922—1987) — савецкі актор
- Мікалай Плотнікаў (1897—1979) — савецкі актор, рэжысэр, пэдагог
- Аляксандар Ружанцоў (1893—1966) — беларускі вайсковы дзяяч, пісьменьнік, бібліёграф
- Юры Янаў (1931—1966) — савецкі лётнік
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Віктар Цемушаў. Вязьма // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 472
- ^ а б Віктар Цемушаў. Вязьма // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 473
- ^ Wiaźma // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 273
- ^ Вязьма // Историческая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982.
- ^ Вязьма // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Вязьма // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Wiaźma // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 273—274
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вязьма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт места Вязьма (рас.)
|