Перайсьці да зьместу

Валынскае ваяводзтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валынскае ваяводзтва
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Каралеўства Польскае
Статус ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d] і ваяводзтва Каралеўства Польскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Луцак
Дата ўтварэньня 1566
Дата скасаваньня 1795
Ваяводы Ваяводы валынскія
Кашталяны Кашталяны валынскія
Плошча 38,3 тыс. км²
Час існаваньня 15661795
Месцазнаходжаньне Валынскага ваяводзтва
Валынскае ваяводзтва на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Валынскае ваяводзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім1569 року ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — места Луцак.

Ваяводзкая харугва была карычневага колеру з выяваю Пагоні (або зямельнага гербу — простага белага крыжа) у белым полі[1].

Утварылася паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (15651566) на аснове Валынскай зямлі[1].

У 1569, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) паўднёва-заходняя частка Крэменецкага павету адыйшла да Аўстрыі. У 1793, па другім падзеле Рэчы Паспалітай, палова ваяводзтва апынулася пад уладай Расейскай імпэрыі. Таго ж року са складу Валынскага вылучылі Ўладзімераўскае ваяводзтва.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) спыніла сваё існаваньне.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзялялася на тры паветы: Луцкі, Уладзімераўскі і Крэменецкі.

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Луцку, тамака ж склікалася паспалітае рушаньне. Павятовыя соймікі праходзілі ў Луцку, Уладзімеры ды Крэменцы.

Мясцовая шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Валынскае ваяводзтва мела двух сьвецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.

  1. ^ ст.-бел. Воеводство Волынское; лац. Palatinatus Volhynensis, польск. Województwo wołyńskie
  1. ^ а б Валерый Пазднякоў. Валынскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 385.