Перайсьці да зьместу

Крэменец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крэменец
лац. Kremieniec
укр. Кременець
Места і замак на малюнку Н. Орды
Места і замак на малюнку Н. Орды
Герб Крэменцу Сьцяг Крэменцу
Першыя згадкі: 1227
Магдэбурскае права: 1438
Краіна: Украіна
Вобласьць: Тарнопальская
Раён: Крэменецкі
Плошча: 31 км²
Вышыня: 329 м н. у. м.
Насельніцтва (2019)
колькасьць: 21 063 чал.[1]
шчыльнасьць: 679,45 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 3546
Паштовы індэкс: 47003
КОАТУУ: 6123410100
Геаграфічныя каардынаты: 50°6′29″ пн. ш. 25°43′39″ у. д. / 50.10806° пн. ш. 25.7275° у. д. / 50.10806; 25.7275Каардынаты: 50°6′29″ пн. ш. 25°43′39″ у. д. / 50.10806° пн. ш. 25.7275° у. д. / 50.10806; 25.7275
Крэменец на мапе Ўкраіны
Крэменец
Крэменец
Крэменец
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Крэменец (па-ўкраінску: Кременець) — места ў Тарнопальскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар Крэменецкага раёну. Насельніцтва на 2019 год — 21 тыс. чал.

Знаходзіцца за 75 км ад Тарнопалю. Вузел аўтамабільных шляхоў, канцавая станцыя адгалінаваньня ад лініі Здалбунаў — Львоў.

  • 1226: першы ўспамін пра Крэменец у Іпацьеўскім летапісе, места Галіцка-Валынскага княства.
  • 1241, 1254: вытрымаў аблогу татараў.
  • 1340: у складзе Вялікага Княства Літоўскага.[2]
  • канец XIV ст.: вялася адбудова Крэменецкага замка.[2]
  • 1438: атрымаў Магдэбурскае права.
  • XV — 1-я палова XVII ст.: значны рамесна-гандлёвы цэнтар Валыні.
  • 1497, 1500: крымскія татары зруйнавалі Крэменец.
  • 1-я палова XVI ст.: мелася 18 прыпісаных да Крэменецкага замка сёлаў і хутароў; у месьце збудавалі касьцёл.[2]
  • 1536: у валоданьні Боны Сфорца.
  • 1563: у Крэменцы было 737 будынкаў, мяшчане атрымалі дазвол на пасярэдніцкі гандаль.[2]
  • 1565/66: цэнтар Крэменецкага павету Валынскага ваяводзтва.
  • 1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
  • 1572: у месьце адбываліся 2 кірмашы на рок, тут разьмяшчаўся найбольшы на Валыні склад солі.
  • 1629: у Крэменцы было 1224 будынкі.[2]
  • 1635: у месьце працавала 6 цэхаў, якія аб’ядноўвалі 131 рамесьніка.[2]
  • XVII—XVIII стагодзьдзі: найбуйнейшы на Валыні цэнтар вытворчасьці сукна.
  • 1648: казакі Максіма Крываноса захапілі Крэменец і зруйнавалі замак.
  • 1701: крэменецкі староста Я. А. Вішнявецкі запрасіў у места езуітаў, якія адкрылі тут калегіюм (школа граматыкі пачала працаваць з 1712 року, паэтыкі і рыторыкі — з 1713 року).
  • 1772: у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
  • 1796: цэнтар павету Валынскай губэрні.
  • 1805: у Крэменцы адкрылася Вышэйшая Валынская гімназія.
  • 1921: у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводзтве.
  • 1939: у складзе ЎССР.
  • 22 ліпеня 1941 — 18 сакавіка 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Краявід места, 1-я пал. XIX ст.
  • XVII стагодзьдзе: 1629 год — 6,7 тыс. чал.[2]
  • XIX стагодзьдзе: 1860 год — 12 617 чал. (6450 мужчынаў і 6167 жанчын).[3]
  • XX стагодзьдзе: 1972 год — 20,3 тыс. чал.[4]; 1991 год — 24,5 тыс. чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 23,9 тыс. чал.

Працуюць цукровы, тытунёва-фэрмэнтацыйны, масласыраробны заводы, мэблевая фабрыка і іншыя.

Выгляд цэнтру места з гары Бона

Дзейнічае Крэменецкі краязнаўчы музэй.

  • Дом радзіны Ю. Славацкага (XVIII ст.)
  • Замак на гары Бона (XIII ст.)
  • Жылы будынак «Блізьняты» (XVII—XVIII стагодзьдзі)
  • Касьцёл (1636, цяпер царква Сьв. Мікалая УПЦ МП) і кляштар францішканаў (XVII ст.)
  • Касьцёл Сьв. Ігнацыя Лаёлы і Станіслава Косткі (1731—1746, цяпер царква Праабражэньня Гасподняга УПЦ КП) і калегіюм езуітаў (XVIII ст.)
  • Касьцёл Сьв. Станіслава
  • Манастыр Яўленьня Гасподняга (1633)
  • Палац Дамброўскіх (XVIII ст.)
  • Царква і кляштар базылянаў (1630)
  1. ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2019 року PDF  (укр.)
  2. ^ а б в г д е ё Валерый Грынявецкі. Крэменец // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 158
  3. ^ Krzemieniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 776
  4. ^ Кременец // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  5. ^ Кременец // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крэменецсховішча мультымэдыйных матэрыялаў