Перайсьці да зьместу

Vuraj

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«VuRaj» (бел. Вурай) — беларускі музычны гурт (Менск), які экспэрымэнтуе зь беларускім фальклёрам. Чароўнае перапляценьне вобразаў беларускай міталёгіі і аўтарскага бачаньня фальклёру надаюць непаўторнае адценьне і самабытнасьць калектыву.

Этна-гурт «VuRaj» быў заснаваны ў 2010 годзе. Першапачатковы стыль музыкі — інструмэнтальны тэатар, казачны фольк. Першыя альбомы  Vuraj (2010) і «Песні, казачкі ды танцы» (2012)[1].

Новы этап калектыва — стварэньне праграмы на аснове беларускіх, палескіх песень і выхад поўнафарматнага альбома «Rajok» (2014)[2]. Гэты альбом стаў найлепшым фолк-альбомам году паводле вэрсіі сайту Experty.by[3][4].

У 2015 року гурт прэзэнтаваў на партале Тузін Гітоў двухбаковы EP, тры песьні зь якога зьяўляюцца аўтарскімі апрацоўкамі народных сьпеваў, а астатнія тры — іхняй аўтэнтычнай вэрсіяй. У 2016 гурт быў адзначаны прэміяй «Героі году» ад парталу Тузін Гітоў з фармулёўкай «за музычную актыўнасьць»[5].

«VuRaj» плённа экспэрымэнтуе з музычнымі афарбоўкамі. Відавочная фольк-рокавая, ды й уласна рокавая, накіраванасьць некаторых твораў перамяжоўваецца з даволі акадэмічным нэаклясычным гучаньнем. «VuRaj» практыкуе й непрыхаваны нэафольк побач з джазавымі гукамі ды рысамі псыхадэлікі. Кожная кампазыцыя, хаця і абапіраецца карэньнямі на аўтэнтычны сьпеўны матэрыял таго ці іншага рэгіёну Беларусі,  зьяўляецца цалкам самастойным творам.

  • «Vuraj» (2010)
  • «Песні, казачкі ды танцы» (2012)
  • «Rajok» (2014)
  • «Шэсць загадок» (EP, 2015)[6]
  • «Вэлытай, пэрэпылко» (сумесны з Re1ikt інтэрнэт-самотнік, 2016)[7]
  • Кацярына Крывашэйцава — тамбак, пэркусія
  • Глеб Анішчанка — кантрабас
  • Андрэй Еўдакімаў — гітара, гармонік
  • Андрэй Гарошка — бубны

Гурт VuRaj прымаў удзел у фэстывалях:

  • Этна-фэст «Ад неба на паўметры» (Менск 2009)
  • Graffiti Open Music Fest (Менск 2009)
  • Музычны спарынг (Менск, 2010 г.)
  • Пустые холмы — 2010 (Масква-Калуга, 2010 г.)
  • Міжнародны фэстиваль «Флюгери Львова» (г. Львоў, 2011 г.)
  • Міжнародны фэстиваль Киівські «Флюгери Львова» (г. Кіеў, 2011 г.)
  • Пустые холмы — 2011
  • Басовішча-2011
  • Город Золотой (ПХ, Крым 2011 г.)
  • Этна-Млын (Беларусь, Дудуткі,2012)
  • Камяніца-2012 (Беларусь, Строчыцы)
  • Міжнародны этнічны фэстываль «КРАЇНА МРІЙ» (г. Кіеў, Украіна 2013 г.)
  • «Цукеркавы Фэст» (Івянец, Беларусь, 2013 г.)
  • Этна-фэстываль «Сунічны Джэм» (г. Менск, Беларусь, 2014 г.)
  • Міжнародны эка-культурны фэстываль «Трипільське коло» (г. Ржышчаў, Кіеўская вобл., Украіна, 2014)
  • Фэстываль «Арт Пікнік Слави Фролової» (ВДНГ, г. Кіеў, Украіна 2014 г.)
  • Этна-фэстываль «Трипільські зорі» (г. Чаркасы, Украіна 2014 г.)
  • Фэстываль «Вольнае паветра» (Хутар «Шаблі», Беларусь 2014 г.)
  • «Solidarni z Białorusią» (Гданьск, Польшча 2015 г.)
  • «Sianokosy nad Narwią Kupalle» (Нараў, Польшча 2015 г.)
  • Фэстываль міталёгіі «У госьці да лепельскага Цмока» (г. Лепель, Беларусь 2015, 2016 г)
  • Фэстываль «Камяніца» (Беларусь, 2015)
  • Фэстываль «Mikołajki Folkowe» (Люблін, Польшча, 2016)
  • Pohoda (Славаччына, 2017)
  • Folkowisko Festiwal kultury pogranicza (Польшча, 2017)
  • Basowiszcza / Басовішча — festiwal muzyki młodej Białorusi (Польшча, 2017)
  • Atlas Weekend (Кіеў, Украіна, 2017)
  • Міжнародны фэстываль "Дикая мята" (Россия, 2017)
  • Фэстываль "Дунайська Січ" (Ізмаіл, Украіна, 2017)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]