Кола грукатала
| Кола грукатала | ||||
| Студыйны альбом | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выдадзены | кастрычнік 2012 | |||
| Запісаны | 2005—2012 | |||
| Жанр | Фолк-рок | |||
| Працягласьць | 48:05 | |||
| Мова | Беларуская | |||
| Лэйбл | Вігма | |||
| Фармат | кампакт-дыск | |||
| Прафэсійныя агляды | ||||
| * Experty.by | ||||
| Храналёгія Палац | ||||
| ||||
Ко́ла груката́ла — пяты студыйны альбом беларускага фолк-гурта Палац, выдадзены ў кастрычніку 2012 году.
Альбом стаў першым дыскам гурта за дзевяць гадоў і атрымаў добрыя водгукі аглядальнікаў[1].
Пра альбом
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Большасьць сьпеваў з альбома належаць аўтарству лідара гурта Алегу Хаменка, аднак усе яны зьвязаны з беларускімі легендамі і паданьнямі. Кожная кампазыцыя прысьвечана канкрэтнаму сьвяту або падзеі. Так, песьня «Кола грукатала» зьвязана са святам Сёмухай (Троіцай), «Прыляцела ластаўка» — са сьвятам Пятра і Паўла. Кампазыцыя «Праваджала маці сына» была створана на аснове ўзгадваньня аб песьні, якую сьпявалі ўдзельнікі паўстаньня 1863—1864 гадоў[2].
Афіцыйная прэм’ера трэка «Ластаўка» адбылася вясной 2006 году. Песьня «Кола грукатала», якая стала адным з гітоў гурта, была прадстаўлена ў канцы 2007 году ў межах адборачнага тура на конкурс Эўрабачаньне[1]. Гэты сьпеў таксама заняў 62 месца ў рэйтынгу «100 найвялікшых беларускіх песень» па вэрсіі вэб-сайту «Тузін гітоў», складзеным у 2015 годзе[3].
Кампазыцыі «Страла» і «Русалкі» — беларускія народныя сьпевы, упершыню запісаныя гуртом у 1995 годзе для альбома «Палац»; на дыску яны прысутнічаюць у якасьці дадатка ў новых аранжыроўках.
Інструмэнтальная частка альбома ўяўляе сабой саўндтрэкі для аўдыёказкі «Салдат-доктар», прэзэнтаванай Палацам у тым жа годзе.
На песьню «Кола грукатала» зьняты відэакліп (рэжысэр - Анатоль Вечар)[4].
Рэцэнзіі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Альбом быў добра сустрэты крытыкамі: на сайце Experty.by, прысвечанаму беларускай музыцы, ён атрымаў сярэднюю адзнаку 9 з 10. Аглядальнікі сайта адзначылі, што альбом ужо можна запісваць у клясыку айчыннай фолк-музыкі і ён атрымаўся ня горшым за папярэднія працы гурта. Былі вылучаны песьні «Кола грукатала», «Шэрая поўсьць» і «Стаіць вярба»[1].
Альбом выйграў узнагароду ў намінацыі «Лепшы фолк-альбом» за 2012 год па вэрсіі сайта Experty.by[5], а таксама заняў пятае месца сярод лепшых беларускіх альбомаў, выдадзеных з 2008 па 2012 гады[6].
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| № | Назва | Працягласьць |
|---|---|---|
| 1. | «Кола грукатала» | 3:34 |
| 2. | «Хай месяц лунае» | 4:38 |
| 3. | «Шэрая поўсьць» | 3:21 |
| 4. | «Стаіць вярба» | 3:45 |
| 5. | «Прыляцела ластаўка» | 4:42 |
| 6. | «Птушка» | 4:48 |
| 7. | «Маці» | 3:59 |
| 8. | «Сьпейце, хлопцы» | 4:15 |
Дадатак 1
| № | Назва | Працягласьць |
|---|---|---|
| 9. | «Страла» | 4:22 |
| 10. | «Русалкі» | 3:51 |
Дадатак 2
| № | Назва | Працягласьць |
|---|---|---|
| 11. | «Вясельны маршык» | 1:53 |
| 12. | «Фаніпальскі вальс» | 2:27 |
| 13. | «Марш Белякова» | 2:14 |
| 14. | «Грукоча кола млына» | 3:36 |
Удзельнікі запісу
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Музыка — Алег Хаменка (1,2,3,5,6,8), народная ў апрацоўцы Алега Хаменкі (4), народная ў апрацоўцы гурта «Палац» (9,10), Зьміцер Карабач (11,12), Юры Белякоў (13)
Словы — Алег Хаменка паводле народных сьпеваў і прыказак (1,2,3), Алег Хаменка (3,7,8), народныя (4,9,10), Анатоль Сыс (6)
- Алег Хаменка — вакал, акустычная гітара
- Зьміцер Карабач — вакал, колавая ліра, акардэон
- Юры Белякоў — вакал, труба, жалейка, пэркусія
- Андрэй Хвісевіч — вакал, сынтэзатары, пэркусія
- Сяргей Трухановіч — гітара
- Зьміцер Жыгараў — бас-гітара
- Андрэй Цераховіч — ударныя інструменты
- Усевалад Гроднікаў — гукатэхніка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Палац «Кола грукатала» (+аўдыё)
- ↑ Группа «Палац» в год своего 20-летия выпустила два новых диска
- ↑ 100 найвялікшых беларускіх песень па вэрсіі Tuzin.fm (фота/аўдыё/відэа)
- ↑ Відэакліп на песню «Кола грукатала» гурта «Палац»
- ↑ Лучшие альбомы 2012 (+аудио)
- ↑ Троіца «Зімачка» — лучший альбом за 5 лет (+аудио)