Фэстываль Be2gether
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Фэстываль «Be2gether» (па-летувіску: Festivalis Be2gether) — найбуйнейшы фэстываль музыкі і мастацтва на тэрыторыі Балтыйскіх краінаў, які праходзіць у Нарвілішках у Летуве, ля мяжы зь Беларусьсю.
Даты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы фэстываль «Be2gether» праходзіў 24—26 жніўня 2007 году. Другі адбыўся 14—17 жніўня 2008 году. Трэці фэстываль Be2gether прайшоў 12—14 чэрвеня 2009 году[1]. Чацьверты адбыўся 25-27 чэрвеня 2010 году[2].
Месца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фэст праходзіць ва ўнікальных па сваёй прыродзе навакольлях мястэчка Дзевянішкі, якое мяжуе зь Беларусьсю. Адгэтуль свой пачатак бяруць пяць старадаўніх дарог, якія вядуць у Вільню.
Пра фэст
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фэст «Be2gether» на гістарычных землях Нарвіліскага замку зьбірае аматараў рознай музыкі. На трох сцэнах, накіраваных у бок дзяржаваў Эўразьвязу, гучыць рок, электроніка, «world» і альтэрнатыўная музыка, якую прадстаўляюць розныя выканаўцы і гурты з усяго сьвету[3][4]. Падчас фэсту можна ўладкавацца на тэрыторыі адмысловага абсталяванага кэмпінга.
На працягу фэсту таксама адчыненыя творчыя майстэрні, дзе госьці могуць паспрабаваць сябе ў розных відах мастацтва. Таксама да ўвагі гасьцёў кіно пад адчыненым небам, спартовыя спаборніцтвы, урокі музыкі і танца, заняткі жывапісам, адмысловыя зоны рэлаксацыі. На фэсьце таксама працуе адмыслова ўстроены дзіцячы садок, дзе бацькі могуць пакінуць сваіх малянят пад наглядам.
Фэст «Be2gether» уключаны ў сьпіс мерапрыемстваў праграмы «Вільня — культурная сталіца Эўропы 2009». Частка сродкаў, атрыманых за продаж квіткоў, аддаецца на гуманітарную дапамогу.
Be2gether-2007
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На першым фэсьце былі абсталяваныя дзьве вялікія сцэны і клюб-намёт. За тры дні і дзьве ночы выступілі 32 выканаўцы з розных краінаў сьвету:
- Morcheeba
- Bloodhound Gang
- Therapy?
- The Young Knives
- Andrius Mamontovas
- Datarock
- Zion Train
- Leaves
- Joana and the Wolf
- Ляпис Трубецкой[5]
- Poets of the Fall
- New York Ska Jazz Ensemble
- Myslovitz
- DJ Alex Gopher
- DJ Food & DK
- Skamp
- Pieno lazeriai
- G&G Sindikatas
- Drum Ecstasy
- Tanel Padar & The Sun
- Tribes of the City
- Boogaloo DJs
- Metal on Metal DJs
- Brainers
- Dr.Green
- IR
- Mountainside
- IQ48
- Gerri Pavloff’s Rebellious Int’l
- Radioshow
- The Young Georgian Lolitaz
- Модель неба
На тэрыторыі творчых майстэрняў і забаўляльных зон фэсту працавала амбасада «рэспублікі Ўжупіс», вядомая сваёй унікальнай творчасьцю. Таксама кіно пад адчыненым небам, студыя выяўленчага мастацтва, фотастудыя «LT 1000»; жадаючыя маглі нацешыцца фотапаляваньнем. Праводзіліся турніры па футболе і альтэрнатыўным баскетболе, жартоўныя шлюбы, прагляд extreme-фільмаў і матч footbag. Былі арганізаваныя конкурсы боды-арту (малюнкаў на целе) і графіці, вынікам якога стаў велізарны малюнак «Экалягічны блюз». Таксама былі прадстаўленыя гуманітарныя праекты: Big Brothers Big Sisters, Жывая бібліятэка.
Частка сродкаў, выгандлёваных за продаж квіткоў, была пераведзеная дзецям Чачэрску (побач з Гомелем, Беларусь), пацярпелым падчас Чарнобыльскай катастрофы.
Марцінас Статкус — стваральнік фільма аб першым фэсьце Be2gether 2007, паспрабаваў як мага дакладней перадаць усе настроі гэтай падзеі. Таму, па яго словах, фільм зьняты як бы з трох ракурсаў: арганізатараў і музыкаў, гасьцёў і мясцовых жыхароў. Пасьля выйшла абмежаваная колькасьць DVD-фільмаў, набываючы якія можна было купіць і першыя квіткі на фэст 2008 году.
Be2gether-2009
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фэстываль «Be2gether-2009» адбыўся 12—14 чэрвеня 2009 году. У фэсьце прынялі ўдзел Gogol Bordello, Polarkreis 18, Touch and Go, Clawfinger, Андрус Мантовас.
Be2gether-2010
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фэстываль «Be2gether-2010» адбыўся 25—27 чэрвеня 2009 году. У фэсьце прынялі ўдзел і беларускія музыкі і гурты: Лявон Вольскі, Akute, Cherryvata разам з Русяю, Open Space, DJ Laurel, Дзівасіл[6][7][8][9][10].
Забароны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтобусы з гасьцямі імпрэзы ў 2008 годзе затрымліваліся на беларускім баку[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Татьяна Замировская. (2009-06-22) BE2GETHER: МАССОВЫЙ ПСИХОЗ в метре от Европы (рас.). БелГазета. Праверана 2020-09-12 г. Архіўная копія ад 2009-06-30 г.
- ^ Вікторыя Целяшук. Фэстываль «Be2gether» адбудзецца напрыканцы чэрвеня // Зьвязда : газэта. — 16 сакавіка 2010. — № 47 (26655). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Воля Кузьміч. (2010-06-29) У чацьверты раз на Be2gether (бел.). generation.by. Праверана 2020-09-12 г. Архіўная копія ад 2020-09-12 г.
- ^ Вячеслав Радионов. (2010-06-29) be2gether 2010: сомнения развеяны (рас.). Ultra-music.com. Праверана 2020-09-12 г. Архіўная копія ад 2020-09-12 г.
- ^ Вадзім Вілейта. (2007-08-26) «Музыка адчыняе межы» (бел.). Нямецкая хваля. Праверана 2020-02-21 г. Архіўная копія ад 2020-02-21 г.
- ^ Ліза Кавальчык. (2010-06-27) «Гайдамакі», Вольскі і Будзьма together! (бел.). Наша Ніва. Праверана 2020-02-21 г. Архіўная копія ад 2010-06-30 г.
- ^ Сяргей Макарэвіч. (2011-01-22) Музыка ў 2011-м (бел.). Наша Ніва. Праверана 2020-02-22 г. Архіўная копія ад 2020-02-22 г.
- ^ Юлия Шейн; Ольга Макей; Андрей Сержантов. (2010-06-27) «Be2gether 2010» собрал и меломанов, и любителей экстрима (рас.). Сталічнае тэлебачаньне. Праверана 2020-03-04 г. Архіўная копія ад 2020-03-04 г.
- ^ Be2gether: працяг фэсту (фотарэпартаж). Будзьма беларусамі! (2010-06-28). Праверана 2020-09-12 г. Архіўная копія ад 2020-09-12 г.
- ^ Be2Gether 2010 - секс, наркотики и rock'n'roll? - Музыка (рас.). another.by. Праверана 2020-09-25 г. Архіўная копія ад 2020-09-25 г.
- ^ На мяжы затрыманы аўтобус з гасцямі фэста Be2gether (бел.). Хартыя’97 (2008-08-15). Праверана 2020-01-26 г. Архіўная копія ад 2009-09-17 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (лет.) Архіўная копія
- Пазытыў і музыка на любы густ». Наша Ніва (19 жніўня 2008).