Vigma

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Vigma
Тып Таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Заснаваная 1993
Разьмяшчэньне Менскі раён, пасёлак Калодзішчы, вул. Пінская, д. 5
Ключавыя фігуры Уладзімер Максімкаў, Алег Барышнеў
Галіна Музычная індустрыя
Прадукцыя CD, DVD

Vigma (бел. Вігма) — беларускі музычны лэйбл, заснаваны ў 1993 годзе. Зьяўляецца найбольшым вытворцам музычных кружэлак у Беларусі. У сакавіку 2011 году прадпрыемства падпісала дамову аб вырабе і збыце музычных альбомаў, выпушчаных «Беларускай музычнай альтэрнатывай» («БМА») Віталя Супрановіча.[1][2] У выніку «Вігма» пачала шырэй выпускаць альбомы беларускамоўных выканаўцаў (Зьміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі, Тацьцяна Беланогая) і гуртоў: «Акутэ» (Магілёў), «Гуда», «IQ48», «Крамбамбуля», «Палац», «ПАНаНеба» (Вялейка), «Рэлікт» (Сьветлагорск), «BLAGI MAT!!!» (Магілёў), «Open Space» (Менск) ды іншых.

На 2011 год «Вігма» палову музычных альбомаў збывала на аўтазапраўках, рэшту ў гіпэрмаркетах і драбнейшых крамах.[3]

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кампанія супрацоўнічае з шматлікімі вядомымі выканаўцамі й кампазытарамі Рэспублікі Беларусь: В. Раінчыкам, І. Лучанком, В. Вуячычам, Э. Ханком, У. Правалінскім, Л. Барткевічам, А. Ярмоленкам, А. Саладухам. Акрамя таго, кампанія выпускае сольныя кружэлкі вядомых сьпевакоў і сьпявачак (сярод іх Паліна Смолава, Віктар Каліна, Гюнэш Абасава ды іншыя), а таксама розныя тэматычныя складанкі папулярнай беларускай музыкі («Музыкальные новинки», «Первый интернационал» ды іншыя).[4] У 2011 годзе кампанія абвясьціла пра спыненьне выпуску музычных аўдыёкасётаў, зь якіх у свой час Vigma пачынала сваю дзейнасьць.[5]

Прызнаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па выніках уручэньня рэдакцыйных узнагародаў музычным парталам «Experty.by» за 2011 год лэйбл гукапісу быў прызнаны лепшым[6]. «Лэйбл-старажыл, які вельмі учэпіста раптам узяўся за беларускамоўную музыку й выдае альбомы, якія, нягледзячы ні на што, вельмі нядрэнна прадаюцца», — перадаў матывіроўку крытыкаў Аляксей Аляксандраў з «Белорусов и рынка»[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ БMA Group і кампанія Вігма будуць супрацоўнічаць(бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-02-02 г. Архіўная копія ад 2020-02-02 г.
  2. ^ БMA Group и компания Вигма будут сотрудничать(рас.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-02-02 г. Архіўная копія ад 2020-02-02 г.
  3. ^ Вольга Чайкоўская. Попыт на беларускамоўную музыку ёсьць // Зьвязда : газэта. — 6 кастрычніка 2011. — № 191 (27054). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Наталья Степуро; Алина Касель. (2016-04-04) Корреспондент «Р» попыталась выяснить, как в эпоху интернета выживает рынок дисков(рас.) Рэспубліка. Советская БелоруссияПраверана 2020-04-16 г. Архіўная копія ад 2020-04-16 г.
  5. ^ Эра музыкальных аудиокассет окончательно закатилась(рас.). Marketing.by (2011-10-14). Праверана 2020-02-02 г. Архіўная копія ад 2020-02-02 г.
  6. ^ Татьяна Замировская. (2012-03-26) «Дзімачка!»(рас.). БелГазетаПраверана 2020-02-14 г. Архіўная копія ад 2012-10-25 г.
  7. ^ Алексей Александров. (2012-03-26) Премиальная весна(рас.). Белорусы и рынокПраверана 2020-04-10 г. Архіўная копія ад 2020-04-10 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]