Макс Корж
Макс Корж | |
Дата нараджэньня | 23 лістапада 1988 (35 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Лунінец, Берасьцейская вобласьць, БССР |
Прафэсія | Сьпявак, аўтар песень |
Гады дзейнасьці | з 2006 году |
Псэўданімы | Макс Корж[1] |
Жанры | рэп, электрапоп, дабстэп, гіп-гоп, поп-панк |
Інструмэнты | гітара, фартэпіяна, сынтэзатар, голас[d] і клявішны музычны інструмэнт[d] |
Псэўданімы | Макс Корж |
Гурты | «ЛунКлан» (2006—2010) |
Сайт | maxkorzh.live |
Ма́кс Ко́рж, сапраўднае імя Максі́м Анато́левіч Ко́рж (нар. 23 лістапада 1988, Лунінец, Берасьцейская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі сьпявак і аўтар песень.
Першы артыст у Беларусі, які сабраў у Менск-Арэне 13000 чалавек. Таксама даваў вялікія канцэрты ў менскім Палацы Спорту, на Футбольным манежы ў Менску (6000 чалавек) і на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве.
Удзельнік прэміі Муз-ТБ 2013 у намінацыі «Прарыў року». У 2014 годзе выйграў у намінацыі «Альбом року» і атрымаў прыз — пазалочаную талерку.
У 2013 і 2014 гадох Макс уладкаваў два маштабных туры па местах Беларусі, Расеі й Украіны пад назвамі адпаведна «Узлётны сакавік» (сакавік 2013) і «Выдраны травень» (травень 2014).
Увосені 2014 годзе сьпявак адправіўся ў чарговы тур з прэзэнтацыяю альбома «Домашний». Пад шыльдаю «Вялікі Flat» прайшлі канцэрты ў Кіеве, Менску, Маскве і Санкт-Пецярбургу.
Таксама Макс Корж пачаў асвойваць эўрапейскія месты, дзе ўжо даў канцэрты ў Празе, Варшаве й Таліне.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Макс Корж нарадзіўся 23 лістапада 1988 року ў Лунінцы, невялікім месьце Берасьцейскае вобласьці. Як кажа сам Максім, цікавасьць да музыкі ў яго зьявілася яшчэ ў дзяцінстве. У раньнім узросьце бацькі аддалі яго ў музычную школу. А ўжо ва ўзросьце 16 рокаў Макс зь сябрамі стварыў музычны гурт LunClan, дзе якога запісваў песьні на роднай беларускай мове. Таксама Максім паспрабаваў сябе ў ролі бітмэйкера, то бок ствараў мінусы для іншых выканаўцаў. Урэшце Макс стаў сьпяваць сам пад свае ж мінусы. Увесну 2007 году гурт «ЛунКлан» (Лунінецкі клан) выдаў дэбютны інтэрнэт-альбом «Размаўляй са мной па-беларуску», які складаўся з 8 песьняў: «Братка», «БРСМ», «Кватэра», «Клаберы», «Краіна мараў», «Лунінецкі клан», «Лунінецкае жыцьцё» і «Тата Лунінец»[2]. Альбом зьмяшчаў аматарскі кліп Макса Каржа на песьню «Краіна мараў», які 30 верасьня 2007 году разьмясьцілі на YouTube[3]. Адначасна Макс Корж навучаўся на факультэце міжнародных адносінаў БДУ, дзе адвучыўся 3 курсы. У траўні 2008 году Макс Корж выдаў песьню «Працоўны чацьвер», якая заняла 2-е месца па выніках галасаваньня ў чарце «Тузін гітоў». Гэта была песьня зь іроніяй над дзяўчынкамі. 18 лютага 2009 году сумесна з 2-ма іншымі рэпэрамі «Маз» і «Акме» выпусьціў інтэрнэт-кліп «Чукчы»[4]. Таксама ў супрацы з рэпэрам «Акме» і «Bloody Свінакол» выпусьціў песьню «My world» (Мой сьвет). У траўні 2010 году ў складзе «ЛунКлана» выступіў ў менскім клюбе «Рэактар» на 1-м Фэстывалі беларускамоўнай рэп-музыкі, дзе прадставіў песьню «Менск»[5].
«Для свайго першага студыйнага запісу я пазычыў 300 даляраў у сваёй маці», — як кажа сам Максім. «Не было ні прадзюсараў, ні сувязяў. Свае песьні я выкладваў ў інтэрнэт». Адвучыўся ў БДУ 3 курсы і вырашыў, што вучоба замінае музыцы і ў выніку Макс кінуў вучобу ва ўнівэрсытэце і сур’ёзна заняўся музычнаю дзейнасьцю. Запісаў сваю першую расейскамоўную песьню «Небо поможет нам» за 300 даляраў мамы, выклаў яе ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» і за тыдзень сабраў каля ста адзнак падабайкаў.
Пасьля гэтага Максіма забралі ва Ўзброеныя сілы.
Калі Максім вярнуўся з войска, ён пазнаў, што песьня стала вельмі папулярнаю на абшарах сеціва. За гэты час яна сабрала вялікую аўдыторыю слухачоў, яе нават узялі для трансьляваньня ў этэры некаторыя менскія радыёстанцыі. Падчас апошніх збораў у войска, Макс апынуўся нават страмчэй «дзядоў» — усе зь ім так і жадалі сфатаграфавацца. Пасьля гэтага ён пачаў актыўна «рассылаць» свае песьні дыджэям, каб яны круціліся ў клюбах.
Максіму захацелася стаць сольным выканаўцам. Са сваімі калеґамі па працы, а гэта ягоныя сябры, яны сталі даваць канцэрты ў абласных і раённых цэнтрах Беларусі. Была задуманая сэрыя канцэртаў «Узьлётны сакавік» у Беларусі, Расеі й Украіне. Канцэрт у Менску прайшоў 7 сакавіка 2013 року ў Палацы спорту, нягледзячы на тое, што Макс доўгі час сумняваўся з нагоды месца правядзеньня гэтага канцэрту, бо можна было вельмі выдатна «патрапіць на грошы». Бо, далёка ня кожны беларускі музыка зможа сабраць такую вялікую аўдыторыю. На канцэрт Макса ж прыйшло больш за 6 тысячаў чалавек — гэта поўны Палац спорту, прыйшлося нават арґанізоўваць дадатковыя месцы на трыбунах.
З 2012 року Макс Корж стаў выступаць пад лэйблам Respect Production, што дазволіла арґанізоўваць канцэрты ня толькі ў Беларусі, але і за яе мяжою — у Расеі, Украіне і г. д.
У кастрычніку 2024 году блізкі да ГУБАЗіКу Telegram-канал напісаў, што Макс Корж пакінуў радзіму пасьля выкліку «на гутарку» па палітычных прычынах[6].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]10 кастрычніка 2012 року Максім ажаніўся на Тацьцяне Мацкевіч (Корж). Празь некалькі месяцаў пасьля вясельля ў маладой пары нарадзілася дачка (5.04.13), якую яны назвалі Эміліяй (Мімі, як заве яе Максім).
Сольная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2012 годзе Макс Корж выпусьціў першы альбом пад назваю «Животный мир» (па-беларуску: Жывёльны сьвет. У альбом увайшло 16 песень, словы якіх напісаў сам сьпявак. У гэтым жа годзе сьпявак падпісаў кантракт з лэйблам Respect Production, дзе лічацца такія вядомыя артысты, як Каста, Чаян Фамалі, Сьпякота.
На пытаньне карэспандэнта ґазэты АІФ[7] «Пра што песьні ў альбоме?» сьпявак Макс Корж адказаў:
«На працягу трох гадоў я пісаў песьні, пасьля чаго сабраў іх разам і заўважыў, што ўсе гэтыя песьні падыходзяць пад адну тэматыку, якую я вызначыў назвай „Жывёльны сьвет“. Альбом напісаны для аўдыторыі розных узроставых катэґорыяў, ад падлеткавага ўзросту да больш сталага. Асноўны ўпор ідзе на чалавечыя заганы, якіх у нас даволі шмат, і ўсе яны розныя, ад здрады да злачынства.»
7 Красавіка 2012 року Макс Корж выпусьціў першае музычнае відэа на песьню «Небо поможет нам» (па-беларуску: Неба дапаможа нам)[8]. Відэакліп хутка заняў адно з вышэйшых месцаў у музычных чартах.
2 лістапада 2013 року Макс Корж, у Менск-Арэна, прэзэнтаваў другі альбом «Жить в кайф» (па-беларуску: Жыць у кайф)[9]. Упершыню ў музычнае гісторыі Беларусі артыст сабраў самую буйную пляцоўку краіны, якая зьмяшчае ў сябе 13 тысячаў чалавек.
Папулярнае інтэрнэт-выданьне «Афіша-Хваля» пракамэнтавала творчасьць сьпявака вось так[10] :
«Макс Корж — гэта эстрадны гіп-гоп, клюбны напор у стылістыцы „давай, красава“ і дваровая шчырасьць пад шасьціструнку. Гэта дзіўны і цямлівы гібрыд нізавых жанраў, які дае на выхад стоадсоткавыя бэстсэлеры, ад якіх пры ўсім жаданьні цяжка адвязацца.»
Паводле вэрсіі каналу RAP.RU пласьцінка «Жить в кайф» заняла 5-е месца ў сьпісе лепшых расейскамоўных альбомаў[11].
А ў 2013 годзе Макс Корж заняў другое месца ў конкурсе музычнага тэлеканала A-One Hip-Hop Music Channel «Артыст року»[12].
Паводле рэйтынґу Google trends Украіна «Людина року 2013» Макс Корж на 9 месцы.
У 2014 годзе Макс Корж перамог у намінацыі Муз ТБ 2014 «Эвалюцыя» альбом року «Жить в кайф».
У кастрычніку 2014 року Макс Корж выпусьціў свой трэці альбом, які атрымаў назву «Домашний» (па-беларуску: Хатні). Пасьля гэтага сьпявак адправіўся ў чарговы тур з прэзэнтацыяй альбому. Пад шыльдаю «Вялікі Flat» прайшлі канцэрты ў краінах СНД і некаторых эўрапейскіх местах.
У чэрвені 2015 року Макс Корж быў намінаваны на 3 намінацыі Прэміі Муз-ТВ 2015: «Лепшы гіп-гоп праект», «Лепшы альбом» й «Лепшае канцэртнае шоў».
10 лютага 2016 року Служба бясьпекі Ўкраіны забараніла Максу Каржу ўезд ва Ўкраіну на 5 гадоў з-за яго выступу ў Крыму[13].
26 лютага 2016 року Макс Корж паведаміў пра забарону ўезду ва Ўкраіну для яго. Штамп у пашпарце аб забароне на ўезд ва Ўкраіну артысту паставілі ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» пры праходжаньні пашпартнага кантролю, не паведаміўшы прычыны забароны ўезду[14].
22 лістапада 2017 року Макс Корж пацьвердзіў у сваім профілі ў Instagram пра забарону аб ўезьдзе ва Ўкраіну, але паабяцаў разабрацца з гэтым.
16 сьнежня 2017 другі раз сабрал аншляґ у Менск-Арэне.
22 сьнежня 2017 стаў пераможцам VK Music Awards
23 сьнежня 2017 правёў канцэрт у Дварцы Спорту ў Кіеве.
Дыскаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Размаўляй са мной па-беларуску (2007)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе гурта «ЛунКлан» (Лунінецкі клан):
- «Братка» (5:27)
- «БРСМ» (4:49)
- «Кватэра» (4:57)
- «Клаберы» (5:55)
- «Краіна мараў» (3:13)
- «Лунінецкі клан» (3:46)
- «Лунінецкае жыцьцё» (1:47)
- «Тата Лунінец» (3:43)[15].
Мэлодыі без альбомаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Выгоняем алкоголь
Животный мир (2012)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мир моих снов
- Оля
- Где твоя любовь?
- Открой глаза
- Супер-агент
- Уролог
- Чужая женщина
- Белый туман
- Мой друг
- Армия
- Наташа
- Молодым
- Папаша
- Где я!
- Небо поможет нам
- В темноте
Жить в кайф (2013)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Здоровый сон
- Стань
- Мотылек
- За тобой (prod. by Tune Crashers)
- Эмигрант
- Тралики
- Жить в кайф
- Нет новостей (prod. by Муза Скат)
- Сеть
- Неважно (prod. by Tune Crashers)
- Эндорфин
- Тает дым
- Зелёный чемодан
- Нет никаких правил
- Время
- Неважно (acoustic)
- Тает дым (DJ Nejtrino & DJ Baur remix)
Домашний (2014)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Подними (2009)
- Эгоист (2012)
- Домашний
- Amsterdam
- Пламенный свет
- Флэт (feat. Foth)
- Не выдумывай
- Кто здесь папа?
- Кто здесь отец?
- Где Я! (Selebrium officiai remix)
Малый повзрослел. Часть 1 (2016)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Своё заберу
- Малый повзрослел
- Маклауд
- Стилево
- Без косяка (feat. Леха Лазько)
- Крутой чел
- Настоящий
- Эмилия
- Мой друг
- Бессонница (feat. Zest Remix)
Малый повзрослел. Часть 2 (2017)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вспоминай меня
- Молодость всё прощает
- Пьяный дождь
- Малиновый закат
- Оптимист
- Напалм
- Горы по колено
Відэаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2007 г., 30 верасьня: «Краіна мараў»
- 2008 г.: «Тата Лунінец»
- 2009 г., 18 лютага: «Чукчы»
Афіцыйныя кліпы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рок | Кліп | Рэжысэр |
---|---|---|
2012 | Небо поможет нам | Макс Корж |
2012 | Где я | Ягор Абраменка |
2013 | В темноте | Вван Лебедзеў |
2013 | Жить в кайф | Аляксей Бачэнін |
2014 | Мотылек | Макс Корж |
2014 | Стань | Рустам Раманаў |
2014 | Amsterdam | Макс Корж |
2014 | Домашний | Макс Корж |
2014 | Не выдумывай | Макс Корж |
2015 | Пламенный свет | Макс Корж |
2015 | Флэт feat. F.O.T.H. | Макс Корж |
2016 | Бессонница | Антон Маманенка |
2016 | Слово пацана | Макс Корж |
2016 | Мой друг | Антон Маманенка |
2016 | Стилево | Андрэй Сьвятлоў |
2017 | Малый повзрослел | Макс Корж, Мітры Сямёнаў-Алейнікаў |
2017 | Малый повзрослел 2.0 (Розочка remix) | Макс Корж* |
2017 | Оптимист | Макс Корж |
2017 | Напалм | Макс Корж |
2018 | Малиновый закат | Макс Корж* |
*Меркавана, бо як рэжысэр не пазначаны.
Канцэртныя кліпы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рок |
Кліп |
Рэжысэр |
---|---|---|
2013 | Всё ровно | Макс Корж |
2013 | Эндорфин | Макс Корж |
2014 | Тралики | Макс Корж |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.mk.ru/culture/2022/06/06/maks-korzh-otmenil-vse-koncerty-v-rossii.html
- ^ Гурт «ЛунКлан». Альбом «Размаўляй са мной па-беларуску» // Саша Хест (Рэп.by), 2007 г. Праверана 16 траўня 2018 г.
- ^ Гурт «ЛунКлан». Песьня «Краіна мараў» // Навум, 30 верасьня 2007 г. Праверана 16 траўня 2018 г.
- ^ Макс Корж. Песьня «Чукчы» // Без Понта, 18 лютага 2009 г. Праверана 16 траўня 2018 г.
- ^ Сяргей Будкін. Корж беларускі (найлепшыя песьні і відэа) // «Тузін гітоў», 7 лістапада 2013 г. Архіўная копія ад 7 лістапада 2013 г. Праверана 16 траўня 2018 г.
- ^ Хронікі рэпрэсій за 15 кастрычніка: новы тэрмін для Паліны Шарэнда-Панасюк, Макс Корж пакінуў Беларусь (бел.) Новы час
- ^ Макс Корж: «Музыку нельга назваць працаю» — АІФ
- ^ Макс Корж — Небо поможет нам — YouTube
- ^ Макс Корж сабраў аншляґ у Менск-Арэна — KP.BY
- ^ Як рэпер Макс Корж заваяваў Беларусь — і чаму з Расеяю будзе гэтак жа
- ^ Альбомы року. Расейская вэрсія
- ^ Артыст року — AOneHipHop.Ru
- ^ Максу Коржу запретили въезжать в Украину из-за концертов в Крыму. Украінскія навіны (2016-02-26).
- ^ Максу Коржу запретили въезд в Украину. Украінскія навіны.
- ^ Гурт «ЛунКлан». Альбом «Размаўляй са мной па-беларуску» (8 песьняў) // Беларускі рэп, 7 лістапада 2013 г. Праверана 16 траўня 2018 г.