5 чэрвеня
Выгляд
← чэрвень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2024 год Усе дні |
5 чэ́рвеня — 157-ы дзень году (156-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 210 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1783 — браты Жазэф-Мішэль і Жак-Эт’ен Мангальф’е запусьцілі першы паветраны шар
- 1792 — кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Цырыну местачковы герб
- 1863 — бітва пад Ласасінам
- 1919 — у Вільні выйшаў першы нумар «Беларускага жыцьця» пад рэдакцыяй Францішка Аляхновіча
- 1923 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Вольны Сьцяг»
- 1933 — Кангрэс ЗША адмовіўся ад залатога стандарту
- 1938 — Сталінскія рэпрэсіі: у сыбірскім канцлягеры савецкія карнікі расстралялі Юрку Лістапада, аднаго з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня
- 1947 — дзяржаўны сакрэтар ЗША Джордж Маршал прапанаваў праграму дапамогі паваеннай Эўропе
- 1967 — на Блізкім Усходзе выбухнула Шасьцідзённая арабска-ізраільская вайна
- 1975 — адбылося адкрыцьцё Суэцкага канала пасьля мадэрнізацыі
- 1992 — Беларусь зрабілася ўдзельніцай Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе
- 1995 — навукоўцы Каларадзкага ўнівэрсытэту ў Боўлдэры атрымалі кандэнсат Бозэ — Айнштайна
- 2006 — набыў моц Паветраны кодэкс Рэспублікі Беларусь
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1854 — Юры Пэн, мастак-жывапісец, пэдагог, выбітны дзяяч «габрэйскага рэнэсансу» ў беларускім мастацтве пачатку XX стагодзьдзя
- 1883 — Джон Мэйнард Кейнс, ангельскі эканаміст
- 1898 — Фэдэрыка Гарсія-Лёрка, гішпанскі паэт
- 1911 — Адам Дасюкевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст, пэдагог
- 1942 — Вячаслаў Рагойша, беларускі філёляг, літаратуразнаўца
- 1944 — Валер Анісенка, беларускі тэатральны рэжысэр, актор і пэдагог. Заслужаны дзяяч мастацтваў (1991).
- 1952 — Ніка Макбрэйн, ангельскі рок-музыка
- 1964 — Марцін Вайнэк, актор тэатру й кіно, вядомы па ролі інспэктара Фрыца Кунца ў тэлесэрыяле «Камісар Рэкс»
- 1967 — Яцак Пратасевіч, польскі палітык, сябра Грамадзянскай платформы, дэпутат Эўрапарлямэнту
- 1973 — Анатоль Кот, беларускі й расейскі актор, артыст тэатру і кіно
- 1979 — Давід Бісбаль, гішпанскі сьпявак
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 754 — Сьвяты Баніфацый, хрысьціянскі пакутнік і сьвяты
- 2004 — Роналд Рэйган, 40-ы прэзыдэнт ЗША
- 2012 — Рэй Брэдбэры, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
- 2023 — Ліліта Озаліня, савецкая і латвійская акторка
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзень памяці сьвятой Эўфрасіньні Полацкай
5 чэрвеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў