Анатоль Кот
Анатоль Кот | |
Род дзейнасьці | актор, артыст |
---|---|
Дата нараджэньня | 5 чэрвеня 1973 (51 год) |
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Сайт | anat-kot.ucoz.ru (рас.) |
Анато́ль Леані́давіч Кот (5 чэрвеня 1973, Менск) — беларускі й расейскі актор, артыст тэатру і кіно.
Зь дзяцінства займаўся ў тэатральных клюбах (першы раз выйшаў на сцэну ў першым клясе — згуляў шчанюка ў спэктаклі «Котенок по имени „Гав“»). Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў ў 1994 годзе. Граў у спэктаклях «Вольнай сцэне», ў Маладзевым тэатры, Тэатры лялек, Тэатры-студыі кінатэатру, працаваў на радыё.
У 2000 у Нямеччыне ўдзельнічаў у п’есе «Арфэй і эўрыдыка». Нямецкая студыя выпусьціла на дысках запіс той п’есы.
28 жніўня 2004 у Бэрліне, ў тэатры «Тахелес» адбылася прам’ера монаспэктаклю Ката па «Запискам сумасшедшего» Гогаля.
Актор тэатру Армэна Джыгарханяна.
За здымкі ў мастацкім фільме «Жыве Беларусь!» яму скасавалі кантракт на здымкі дзяржаўная кінастудыя «Беларусьфільм» у сэрыяле з працоўнай назвай «Сьляды апосталаў»[1] .
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кіно
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Апошні бой маёра Пугачова
- 2000 — У жніўні 44-га
- 2001 — Павадыр
- 2002 — Закон
- 2002 — Вайна
- 2003 — Чацьвёртае жаданьне
- 2003 — Кіднэпінг
- 2003 — Дунечка — муж сястры Дунечкі
- 2003 — На безымяннай вышыні
- 2003 — Анастасія Слуцкая — Князь Уладзімер Друцкі
- 2004 — Акупацыя. Містэрыі (2004) — Якуб Лойка
- 2004 — Яшчэ пра вайну
- 2005 — Я памятаю — Анатоль Буслаў
- 2006 — Апошні Брорніцягнік — Гіравы
- 2007 — Шчыт Айчыны — Князяеў
- 2007 — Тутэйшыя
- 2010 — Берасьцейская крэпасьць — нямецкі дывэрсант
- 2010 — Салдаты. Дэмбель непазьбежны
- 2010 — Галасы — Александр Рябов
- 2010 — Неба ў вагні (телесэрыял) — Гітмар
- 2010 — Бацькі
- 2011 — Врача вызывали? — Анатолий Зубов
- 2011 — Апэрацыя «Гаргона» — Штрубэ
- 2011 — Мой тата Барышнікаў
- 2011 — Пацалунак Сакрата (тэлесэрыял) (Беларусь) — Дмитрий Платов
- 2011 — Чорныя ваўкі — Гладыш, падполкоўнік міліцыі
- 2011 — Жыцьцё і прыгоды Мішкі Япончыка — Стоцкі
- 2012 — Лектар — Ребко
- 2012 — Салдаты. Новы фармат
- 2012 — Снайпер-2. Тунгус
- 2012 — Дарога на выспу Пасхі
- 2012 — Жыве Беларусь! — генэрал
- 2013 — Брацтва дэсанту
Сэрыялы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Салдаты»
Спэктаклі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гран-пры Менскага тэатральнага фэстывалю маладых актораў (1999)
- Прыз за лепшую мужчынскую ролю ў фільме «Настасься Слуцкая» на ХII фэстывалі кіно краін СНД і Балтыі «Киношок-2003» (2003)
- Прыз журы ў намінацыі «Лепшая роль другога пляну» ў фільме «Анастасія Слуцкая» на VI Міжнародным кінафэстывалі «БРИГАНТИНА» (Бердзянск, Украіна, 2003)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Чорны сьпіс» нядобранадзейных актораў Радыё Свабода