Міхаіл Амельяновіч
| Міхаіл Амельяновіч | |
| Міністар лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь | |
|---|---|
| 12 сакавіка 2010 — 15 лютага 2018 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 2 студзеня 1958 (68 гадоў) в. Клюкавічы, Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць |
| Адукацыя | |
Міхаі́л Міха́йлавіч Амельяно́віч (нар. 2 студзеня 1958 году, в. Клюкавічы Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2010—2018).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1980 годзе скончыў лесагаспадарчы факультэт Беларускага тэхналягічнага інстытута імя С. М. Кірава. 1980—1985 — лясьнічы Асінаўскага лясьніцтва ў Багушэўскім лясгасе Віцебскай вобласьці. 1985—1997 — галоўны лясьнічы Багушэўскага лясгасу. 1997—1999 — дырэктар Бешанковіцкага лясгасу Віцебскай вобласьці. У 1999 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. З 1999 году — генэральны дырэктар Менскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднаньня. 12 сакавіка 2010 году загадам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. 15 лютага 2018 году звольнены з пасады міністра лясной гаспадаркі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Лукашенко освободил от должностей Амельяновича и Шамко за непринятие должных антикоррупционных мер (рас.). БЕЛТА (15 лютага 2018).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Біяграфія на бачыне міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі (рас.) Архіўная копія ад 8 жніўня 2017 г.
| |||||||