Юзэф Ядкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юзаф Ядкоўскі
Jadkouski.jpg
Род дзейнасьці архэоляг, нумізмат-калекцыянэр, дасьледчык гісторыі Гарадзеншчыны
Дата нараджэньня 20 сьнежня 1890
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Горадня, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 2 студзеня 1950
Месца сьмерці Сьцяг Польшчы Варшава, ПНР
Альма-матэр Гарадзенская мужчынская гімназія і Маскоўскі археалагічны інстытут[d]
Занятак навуковец і мастацтвазнавец
Узнагароды
срэбны Крыж Заслугі

Юзаф Ядкоўскі (па-польску: Józef Jodkowski; 20 сьнежня 1890, Горадня2 студзеня 1950, Варшава) — архэоляг, нумізмат-калекцыянэр, дасьледчык гісторыі Гарадзеншчыны.

Заснавальнік Гарадзенскага гісторыка-архэалагічнага музэю. Па ініцыятыве Ядкоўскага былі праведзены архэалягічныя дасьледваньні Старога Замку і пачатая яго рэстаўрацыя.

Напачатку 2000-х грамадзкасьць Горадні правяла збор подпісаў за наданьне імя Ядкоўскага ўчастку Нёманскай наберажнай, створанай па ініцыятыве самога Ядкоўскага для абароны пагоркаў Старога, Новага замкаў і Калоскай царквы ад паводак. Ініцыятыва была ўладамі праігнаравана.

У 2012 годзе створана Прэмія імя Юзафа Ядкоўскага, якая ўручаецца асобам, творчая дзейнасьць якіх паспрыяла вывучэньню і папулярызацыі гарадзенскай мінуўшчыны, а таксама захаваньню прыроднай і гісторыка-культурнай самабытнасьці Горадні і рэгіёну. У 2012 годзе прэмію атрымалі Алесь Госцеў і Тацяна Касатая[1]. У 2013 г. - Віктар Саяпін.[2]

  1. ^ http://www.t-styl.info/by/114/society/8987/Прэмію Ядкоўскага ўручылі Алесю Госцеву і Таццяне Касатай
  2. ^ Віктар Саяпін - лаўрэат прэміі Юзафа Ядкоўскага за 2013 год! http://harodnia.com/be/sionnia/padziei/442-sajapin-laureat-premii-jadkouskaha#ref1

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]