Тамас Эстрада-Пальма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тамас Эстрада-Пальма

Тамас Эстрада Пальма (па-гішпанску: Tomás Estrada Palma; 9 ліпеня 1835, Баяма, Куба — 4 лістапада 1908, Сант’яга-дэ-Куба) — першы прэзыдэнт незалежнай Рэспублікі Куба, палітычны дзеяч, удзельнік барацьбы за незалежнасьць, прафэсар.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 9 ліпеня 1835 году ў горадзе Баяма, прав. Гранма, усходняя Куба. З заможнай гішпанскай сям’і.Вучыўся ў прыватнай школе ў Гаване, пасьля на праўным факультэце Гаванскага ўнівэрсытэту і, нарэшце, ва Ўнівэрсытэце Севільі,Гішпанія. Вучобу ня скончыў празь сьмерць бацькі і вымушанае вяртаньне на радзіму. Працаваў выкладчыкам у правінцыі Гуантанама, быў прызначаны чальцом камісіі па перамовах з паўстанцамі Карляса Мануэля дэ Сэсьпенэса, аднак, замест прадстаўніцтва інтарэсаў мэтраполіі, фактычна перайшоў на бок супраціву.

Удзельнічаў у «Дзесяцігадовай вайне»(1868—1878), першай з трох войнаў за незалежнасьць краіны ад Гішпаніі, быў абраны прэзыдэнтам Рэспублікі(самаабвешчанай) 29 сакавіка 1876 г. і займаў пасаду па 19 кастрычніка 1877 г, калі быў арыштаваны ўладамі.Быў вызвалены па амністыі і накіраваўся ў Францыю, а потым у ЗША.Пасьля падпісаньня Занхонскага пакту, фактычна, капітуляцыі паўстанцаў, зьяўляўся адным з арганізатараў руху супраціву ў выгнаньні на чале з Хасэ Марці. Пасьля яго сьмерці 19 травеня 1895 году ўзначальваў Кубінскую рэвалюцыйную партыю і арганізаваў пастаўкі зброі партызанам-мамбісэс пад час Вайны за незалежнасьць (1895—1898). Жывучы ў ЗША, усяляк спрыяў наладжваньню сувязяў паміж паўстанцамі і амэрыканскім істэблішмэнтам. У рэшце рэшт пачатак Гішпана-Амэрыканскай вайны(1898) як нельга лепяй наклаўся на пляны паўстанцаў.Вынікам усіх гэтых падзеяў сталася Парыская мірная дамова(10 сьнежня 1898г), па якой, сярод іншага, Гішпанія адмовілася ад правоў на Кубу. Эстрада Пальма быў абраны першым прэзыдэнтам Рэспублікі 31 сьнежня 1901 году, фактычна, пры падтрымцы акупацыйных амэрыканскіх войскаў і пасьля ўнутрыкубінскіх дамоваў паміж рознымі палітычнымі сіламі незалежнай з 10 сьнежня 1898 году краіны.

Палітычная недасьведчаннась першага прэзыдэнта хутка прывяла яго да амаль поўнай залежнасьці ад амэрыканскага боку. Зь яго асабістага дазволу лепшыя кавалкі ўласнасьці прадаваліся, а фактычна, аддаваліся за пазыкі амэрыканскім бізнэсоўцам. Так,16 лютага 1903 году была падпісана дамова аб перадачы ў доўгатэрміновую арэнду вайсковай базы ў затоцы Гуантанама. Спрабаваў праводзіць палітыку жорсткай эканоміі, адначасова зьніжаючы мытныя тарыфы на пастаўкі амэрыканскіх тавараў, што праўда, прывяло да дамовы аб вывадзе акупацыйных войскаў. Вынікам яго кіраваньня сталася палітычная крыза, справакаваная перамогай Пальмы на новых выбарах у 1906 годзе і прывёўшая да шматлікіх пратэстаў, сьціхамірыць якія было вырашана праз запыт да ЗША аб новым уводзе ўзброяных сілаў.Быў усталяваны новы акупацыйны рэжым, а першы прэзыдэнт зыйшоў у адстаўку. Па ёй пераехаў у сямейны маёнтак, памёр у г. Сант’яга-дэ-Куба. У Гаване яму быў пастаўляны помнік, зьнесяны пасьля прыходу да ўлады Ф.Кастра.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Тамас Эстрада-Пальмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў