Перайсьці да зьместу

Міхась Станюта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхась Станюта
Аўтапартрэт. 1935 г.
Імя пры нараджэньні Міхаіл Пятровіч Станюта
Дата нараджэньня 1 кастрычніка 1881
Месца нараджэньня Ігумен
Дата сьмерці 2 студзеня 1974
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак партрэт
Жанры партрэт
Працы «Партрэт дачкі» (1923), «Партрэт мастака М. Філіповіча» (1925)

Міха́сь (Міхаі́л Пятро́віч) Станю́та (1 кастрычніка 1881, Ігумен, цяпер Менская вобласьць, Беларусь2 студзеня 1974) — беларускі жывапісец, пэдагог. Бацька Стэфаніі Станюты.

Біяграфічныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся ў школе маляваньня Янкеля Кругера (1908—11), Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях у Маскве (1918—20). 3 1920 загадчык аддзела выяўленчага мастацтва Галоўпалітасьветы БССР, сакратар аб’яднаньня мастакоў БССР (з 1924), Усебеларускага аб’яднаньня мастакоў (1927—30). Выкладаў маляваньне ў школах, мастацкіх студыях і гуртках (1920—39). Адзін з ініцыятараў і арганізатараў Менскай гарадзкой мастацкай выстаўкі (1921).

Працаваў у станковым жывапісе (тэматычная карціна, партрэт, пэйзаж, натурморт), графіцы. Сюжэтна-тэматычныя карціны вызначаюцца актуальнасьцю тэматыкі, выразнасьцю кампазыцыі й малюнка, абагульненасьцю формы, пастознасьцю і колеравай насычанасьцю: «Шклозавод» (1924), «Бэтоншчыкі» (1927), «Будаўніцтва Ўнівэрсытэцкага гарадка» (1928), «На будоўлі» (1929), «Ліцейны цэх» (1931). Значнае месца займаў партрэт: «Бежанец», «Аўтапартрэт» (абодва 1921), «Партрэт дачкі» (1923), «Партрэт мастака М. Філіповіча» (1925), «Студэнт» (1927), «Ударнік» (1928), «Беларус» (1944), «Хлопчык у кепцы» (1949), «Партрэт старога» (1952), «Калгасьніца» (1961) і інш. Аўтар пэйзажаў: «Прыцемкі», «Вечар» (абодва 1920), «Дарогі і хвоі» (1923), «Разбураны Менск» (1944), «Цэнтральны сквэр» (1951), «Зімой у парку» (1965).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]