27 лютага
Выгляд
← люты → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 год Усе дні |
27 лю́тага — 58-ы дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 308 дзён (307 у невысакосным годзе).
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 425 — заснаваньне Фэадосіем унівэрсытэту ў Канстантынопалі
- 1612 — пачала працу друкарня ў Любчы пад Наваградкам. Усяго яна выпусьціла больш за 80 кніжак па-лацінску і па-польску. Галоўным чынам гэта былі выданьні сьвецкага зьместу: антычныя і гістарычныя творы, практычныя дапаможнікі ў мэдыцыне, вэтэрынарыі і школьнай справе, літаратурныя творы.
- 1670 — кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі ажаніўся з Элеанорай Габсбург
- 1792 — кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Шарашову мескі герб, а Прывалцы — Магдэбурскае права і герб
- 1826 — упершыню выяўленая Камэта Біелы
- 1827 — першы карнавал Мардзі Гра ў Нью-Арлеане
- 1864 — Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: расейскія карнікі схапілі і павесілі Людвіка Зьвяждоўскага
- 1919 — утвораная Літоўска-Беларуская ССР
- 1932 — брытанскі фізык Джэймз Чадўік адкрыў нэўтрон
- 1933 — пажар Райхстагу ў Бэрліне
- 1940 — адкрыцьцё радыяактыўнага ізатопу 14C, ужыванага ў радыявугляродным аналізе
- 1991 — войскі саюзьнікаў вызвалілі Кувэйт
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1520 — Астафей Валовіч, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1693 — Ганна Іванаўна, расейская імпэратрыца
- 1734 — Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1807 — Генры Лангфэла, амэрыканскі пісьменьнік
- 1873 — Энрыка Каруза, італьянскі опэрны сьпявак
- 1887 — Пётар Несьцераў, расейскі авіятар
- 1888 — Яўхім Бялевіч, дзяяч БНР
- 1902 — Джон Стэйнбэк, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі
- 1903 — Ёзэф Доў Салавейчык, адзін з найбуйнейшых галахістаў і жыдоўскіх мысьляроў XX стагодзьдзя
- 1903 — Міхась Явар, беларускі паэт
- 1905 — Міхась Сяўрук, беларускі мастак і графік
- 1906 — Рыта Млодак, беларуская опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі
- 1912 — Лоўрэнс Дарэл, ангельскі празаік
- 1932 — Элізабэт Тэйлар, амэрыканская акторка
- 1935 — Фёдар Клімчук, беларускі мовазнаўца-дыялектоляг, гісторык
- 1957 — Эдрыян Сьміт, ангельскі рок-музыка, мастак, аўтар песень, прадусар
- 1961 — Вольга Бабкова, беларуская гісторык-архівіст, літаратарка
- 1971 — Аляксей Кайда, украінскі палітык, старшыня Тарнопальскай абласной рады
- 1977 — Джэймз Ван, аўстралійскі кінарэжысэр, прадусар, сцэнарыст
- 1990 — Марына Ганчарова, беларуская гімнастка
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1814 — Жан-Люі-Эбэнэзэр Рэнье, францускі дывізійны генэрал, удзельнік Напалеонаўскіх войнаў
- 1864 — Ян Канёва-Крашэўскі, беларускі шляхціч, харунжы Пружанскага павету
- 1936 — Іван Паўлаў, расейскі фізыёляг
- 1939 — Надзея Крупская, савецкая партыйная і грамадзкая дзяячка
- 1939 — Васіль Шчарбакоў, беларускі гісторык
- 2005 — Віктар Жаўняровіч, мастак і опэрны сьпявак
- 2015 — Барыс Нямцоў (нар. 9 кастрычніка 1959), расейскі палітык, забіты
- 2023 — Аляксей Дудараў, беларускі драматург