Барыс Нямцоў
Барыс Нямцоў | |
рас. Борис Ефимович Немцов | |
17 сакавіка 1997 — 28 красавіка 1998 | |
30 лістапада 1991 — 17 сакавіка 1997 | |
Наступнік | Іван Скляраў[d] |
12 сьнежня 1993 — 17 сакавіка 1997 | |
з 2013 | |
1997 — 1998 | |
28 красавіка 1998 — 28 жніўня 1998 | |
24 красавіка 1997 — 20 лістапада 1997 | |
Папярэднік | Q16692287? |
Наступнік | Сяргей Уладзіленавіч Кірыенка[d] |
18 студзеня 2000 — 7 сьнежня 2003 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
9 кастрычніка 1959 Сочы, Краснадарскі край, РСФСР, СССР |
Памёр: |
27 лютага 2015 Масква, Расея |
Партыя: | |
Сужэнец: | Raisa Nemtsova[d] |
Дзеці: | Жанна Нямцова[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Бары́с Яфі́мавіч Нямцо́ў (па-расейску: Борис Ефимович Немцов; 9 кастрычніка 1959, Сочы, цяпер Краснадарскі край, Расея — 27 лютага 2015, Масква, Расея) — расейскі палітык і дзяржаўны дзеяч, дэпутат Яраслаўскае абласное думы шостага скліканьня, адзін са стваральнікаў і лідэраў АДР «Салідарнасьць»», сустаршыня палітычнае партыі «РПР-ПАРНАС», сябра Каардынацыйнае рады расейскае апазыцыі.
Раней быў вядомы як першы губэрнатар Ніжагародзкае вобласьці (1991—1997)[2]. Затым Нямцоў перайшоў на працу ва Ўрад Расеі ў якасьці міністра паліва й энэргетыкі (1997) і першага намесьніка старшыні ўраду (1997—1998). У 1997—1998 гадох таксама ўваходзіў у Раду бясьпекі Расейскае Фэдэрацыі.
У 1998 годзе стварыў лібэральны рух «Расея маладая», які затым выступіў адным з заснавальнікаў кааліцыі «Правая справа» (1998—2000) і партыі «Зьвяз правых сілаў». Барыс Нямцоў некалькі разоў абіраўся ў расейскі парлямэнт, у 1990 годзе ён быў абраны народным дэпутатам РСФСР, у 1993 годзе абраны ў Раду Фэдэрацыі ФС РФ, у 1995—1997 гг. зьяўляўся сябрам Рады Фэдэрацыі па пасадзе губэрнатара. У 1999—2003 гадох — дэпутат Дзяржаўнае думы Фэдэральнага Сходу РФ, дзе займаў пасады намесьніка старшыні Дзярждумы й кіраўніка фракцыі СПС. Пасьля 2003 году працаваў у бізнэсе й быў пазаштатным дарадцам прэзыдэнта Ўкраіны.
Пасьля расколу ў «Зьвязе правых сілаў» (калі аднапартыйцы прынялі рашэньне аб’яднацца ў «Правую справу») у 2008 годзе быў адным з ініцыятараў стварэньня апазыцыйнага дэмакратычнага руху «Салідарнасьць». З 2008 году — сябра Бюро Фэдэральнае палітычнае рады руху «Салідарнасьць». У 2009 годзе пры падтрымцы «Салідарнасьці» высоўваўся на пост мэра Сочы і на выбарах заняў другое месца пасьля кандыдата ад партыі ўлады. У 2010 годзе рух увайшоў у кааліцыю «За Расею без самаўпраўнасьці і карупцыі». З 2012 году — сустаршыня палітычнае партыі «Рэспубліканская партыя Расеі — Партыя народнай свабоды» (РПР-ПАРНАС).
На рэгіянальных выбарах 8 верасьня 2013 году абраны дэпутатам Яраслаўскае абласное думы на чале сьпісу партыі «РПР-Парнас»[3].
Зьяўляўся кандыдатам фізыка-матэматычных навук. Вядомы выданьнем шэрагу дакладаў пра карупцыю, ды дакладаў, якія крытыкуюць У. Пуціна («Пуцін. Вынікі. 10 гадоў», «Пуцін. Карупцыя»)[4], а таксама як адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў «Маршаў нязгодных» (2007), «Стратэгіі-31» і пратэсных мітынгаў «За сумленныя выбары» (2011—2013) і шэсьцяў супраць баявых дзеяньняў на тэрыторыі Ўкраіны (2014—2015).
Застрэлены невядомымі ў ноч з 27 на 28 лютага 2015 году ў Маскве[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б http://www.panorama.ru/works/rk/r/f23.html
- ^ Борис Немцов — Открытое письмо губернатору Нижегородской области Шанцеву В.П (рас.)
- ^ РПР-Парнас удалось попасть в ярославскую облдуму | Власть | Агентство экономической информации ПРАЙМ (рас.)
- ^ Богатейший из «рабов» в России? (рас.)
- ^ У Маскве забілі Барыса Нямцова. Радыё Свабода (28 лютага 2015).