Перайсьці да зьместу

Аляксей Кайда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Кайда
па-ўкраінску: Олексій Петрович Кайда
Старшыня Тарнопальскай абласной рады
26 сакавіка 2009 — цяперашні час
Папярэднік: Міхайла Мыколэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 27 лютага 1971 (53 гады)
Партыя: Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»
Сужэнец: Аксана Кайда
Адукацыя:

Алякс́ей Пятро́віч Ка́йда (па-ўкраінску: Олексій Петрович Кайда) — украінскі палітык, старшыня Тарнопальскай абласной рады (ад 26 сакавіка 2009 р.).[1]

Нарадзіўся 27 лютага 1971 у Бярдзянску Запароскай вобласьці. Зь верасьня 1988 году – па чэрвень 1989 працаваў на Бярдзянскай абутковай фабрыцы. У 1989 годзе ўступіў да Дзяржаўнага ўнівэрсытэту «Львоўская палітэхніка». Пасьля сканчэньня вузу — інжынэр–праграміст Львоўскага рэгіянальнага Фонду «Маладая Ўкраіна». З студня 1995 — да сакавіка 1999 году — спэцыяліст па прыватызацыі жытла выканаўчага камітэту Віньніцкай гарадзкой рады. З сакавіка 1999 — да верасьня 2000 — памагаты-кансультант народнага дэпутату Ўкраіны Алега Цягнібока (апарат ВРУ)[2]. У 20062009 быў дэпутатам Львоўскай абласной рады па сьпісу Ўсеўкраінскага аб'яднаньня «Свабода». Паводле вынікаў выбараў да Тарнопальскай абласной рады 15 сакавіка 2009 году, на якіх ягоная палітсіла атрымала вялізарны посьпех, набыўшы 34,69%, абраны старшынёй рады. Выконвае абавязкі старшыні Сакратарыяту ВА «Свабода». Зьяўляецца першым у гісторыі незалежнае Ўкраіны кіраўніком прадстаўніцкага органу, які спавядае права-радыкальныя ідэі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксей Кайдасховішча мультымэдыйных матэрыялаў