Васіль Шчарбакоў
Выгляд
Васі́ль Ка́рпавіч Шчарбако́ў (27 лютага 1898, вёска Дубраўка, цяпер Аршанскі раён — 27 траўня 1939, Менск) — беларускі гісторык. Акадэмік АН БССР (1931), доктар гістарычных навук.
Нарадзіўся ў сям'і селяніна[1]. У 1923 скончыў Харкаўскую ВПШ. Удзельнік грамадзянскай вайны. У 1931—1935 віцэ-прэзыдэнт, у 1935—1937 неадменны сакратар АН БССР, з 1931 — намесьнік дырэктара, у 1936—1937 дырэктар Інстытуту гісторыі АН БССР, адначасова ў 1931—1936 прафэсар Менскага пэдагагічнага інстытуту і БДУ. У 1938 беспадстаўна рэпрэсаваны і расстраляны ў Менску. Рэабілітаваны ў 1957.
Працы В. Шчарбакова прысьвечаныя гісторыі першабытна-абшчыннага і фэадальнага ладу на Беларусі, вызваленчай барацьбы беларускага народу ў эпоху фэадалізму і інш.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Имя в белорусской науке: 115 лет лет со дня рождения В. К. Щербакова ЦНБ НАН Беларуси
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Г. І. Дулеба. в. Дубраўка, Дубраўскі сельсавет (№№ 247, 248) / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 103-104.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.