Перайсьці да зьместу

Міхась Сеўрук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Міхась Сяўрук»)
Міхась Сяўрук
Міхась Сяўрук, «Аўтапартрэт», 1950
Імя пры нараджэньні Міхаіл Канстанцінавіч Сяўрук
Дата нараджэньня 27 лютага 1905(1905-02-27)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 сакавіка 1979(1979-03-14) (74 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Адукацыя Віленскі ўнівэрсытэт
Месца вучобы
  • Унівэрсытэт Стэфана Баторыя[d]
Занятак гравюра, графіка, жывапіс
Жанры жанравае малярства[d] і партрэтнае маляваньне[d]

Міхаі́л Канстанці́навіч Сяўру́к (27 лютага 1905, Варшава — 14 сакавіка 1979, Нясьвіж) — беларускі мастак, графік і гравёр (у тэхніках афорт, дрэварыт, лінагравюра і медзярыт).

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка і беларускага шляхціца герба «Сьлепаворан»[1]. Разам з бацькамі жыў у Берасьці, Маскве, Снове. Пасьля заканчэньня Нясьвіскай гімназіі ў 1927 годзе зьехаў у Вільню. Скончыў мастацкі факультэт Віленскага ўнівэрсытэту ў 1932 годзе.

У выставах пачаў удзельнічаць з 1937 году. Пад час пражываньня ў Вільні заснаваў Віленскае таварыства мастакоў[2]. Сябраваў з Пятром Сяргіевічам[3], Кузьмой Чурылам і інш.

З 1939 жыў у Нясьвіжы. Пачатковым працам характэрны рысы рамантызму. Больш позьнія работы адрозьніваюцца народнасьцю вобразаў. Сярод мастацкіх прац: тэматычныя кампазыцыі «На ўборцы буракоў» (1936), «Жніво» (1937), «Новы дом» (1968) і іншыя.

Аўтар вокладак зборнікаў вершаў Максіма Танка «На этапах» (1936) і песень Рыгора Шырмы «Наша песьня» (1938), графічных прац «Віленская Alma mater» (1937) і іншых. Разам з Драздовічам, Сяргіевічам, Горыдам аздабляе заходнебеларускія выданьні.

Пасьля 1939 году зьехаў у Нясьвіж. Не дачакаўся прызнаньня ад савецкіх уладаў, якія не даравалі яму нацыяналізму.

Памёр у Нясьвіжы. Пахаваны на мясцовых могілках. У 1994 годзе ў Нясьвіжы створаны «музэй-кватэра» Міхася Сяўрука. Пэрсанальная выстава ў Менску адбылася толькі праз год пасьля сьмерці. А карціна «Жніво» заняло сваё пачэснае месца ў музэйнай залі толькі разам зь беларускай незалежнасьцю[4].

Працы Сяўрука захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі, музэях Вільні, кватэры-музэі, а таксама ў фондах Нясьвіскага гісторыка-краязнаўчага музэю (1114 работ)[3].

  • Вільня: 1937, кастрычнік. Выстава віленскіх мастакоў у Інстытуце прапаганды мастацтва[5].
  • Вільня: 1939, красавік — травень. Калектыўная выстава Віленскай групы: жывапіс, скульптура, графіка. Удзельнікамі гэтай выставы былі: Г. Андрэеў, П. Букоўска, К. Чурыла, М. Добнак, Л. Дабжыньскі, В. Дрэма, Р. Гінтылаўна, Т. Гадзішэўскі, Л. Касмульскі, Я. Кавальская, Э. Кучынскі, Х. Мілеўская, А. Паплаўскі, А. Рамановічава, В. Рамановіч, М. Сеўрук, К. Урублеўская, О. Жукоўская[6][7].
  • Менск: у 1980 годзе ў Палацы Мастацтваў упершыню адбыўся шырокі паказ творчасьці Міхася Сеўрука.
  • Менск: у 2005 годзе (да 100-годзьдзя мастака) прайшла юбілейная выстава ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі[8].
  • Менск: 16 сьнежня — 26 сьнежня 2008 году «Ars incognita» — «Невядомае мастацтва» ў Музэі старажытнай беларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук пры акадэмічным Інстытуце этнаграфіі, мастацтвазнаўства і фальклёру. Былі прадстаўленыя творы сямі мастакоў Віленскай мастацкай школы: Сяргей Вішнеўскі, Язэп Драздовіч, Зьміцер Крачкоўскі, Пётра Сергіевіч, Міхась Сеўрук, Васіль Сідаровіч, Павал Южык — 142 творы[9].​
  • Нясьвіж: 8 чэрвеня 2012 — 30 чэрвеня 2012 году ў выставачных залях Нясьвіскага гісторыка-краязнаўчага музэя выстава жывапісу з фондаў музэя «Акамянелыя сымфоніі Нясьвіжа». Прадстаўлены творы такіх майстроў як Міхась Сеўрук, Віктар Вярсоцкі, Уладзімер Клімушка, Уладзімер Сулкоўскі, работы мясцовых мастакоў — Міхаіла і Марыны Канавалавых, Сьцяпана Дашко й інш.[10].
  • Менск: 15 сьнежня 2016 — 16 студзеня 2017 году ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі пачала дзейнічаць выстава жывапісу і графікі беларускіх мастакоў віленскай школы — Міхася Сеўрука й Пётры Сергіевіча. Экспазыцыя з прыватных збораў 17 айчынных калекцыянэраў налічвае 150 твораў[11][12][13].
  • Нясьвіж: 27 лютага 2025 — 22 чэрвеня 2025 году ў Палацавым будынку Нясьвіжу адчынілася выстаўка «Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага», прымеркаваная да 120–годзьдзя з дня нараджэньня мастака. Выдадзены ілюстраваны каталёг выстаўкі[14][15].
  • Менск: 17 кастрычніка 2025 — 14 студзеня 2026 году ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь выстаўка «Міхась Сеўрук. Ідылія», прымеркаваная да 120-годзьдзя з дня нараджэньня мастака, упершыню за апошнія 45 гадоў прадстаўляецца панарама твораў Міхася Сеўрука. У экспазыцыі больш за 120 твораў жывапісу і графікі з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублікі Беларусь, Нясьвіскага гісторыка-краязнаўчага музэя, фонда Беларускага саюза мастакоў і прыватных калекцыяў, а таксама вялікая колькасьць рэдкіх архіўных фотаздымкаў зь Беларускага дзяржаўнага архіва-музэя літаратуры і мастацтва і Нясьвіскага гісторыка-краязнаўчага музэя[16].

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Пошта Беларусі ў 2005 годзе выпусьціла паштовую марку з выявай карціны Міхася Сеўрука «Жніво». 1937.
  • У 2020 годзе, да 115-годзьдзя з дня нараджэньня мастака, быў выпушчаны «Белпоштай» маркаваны канвэрт з арыгінальнай маркай. Марка: Жывапіс. Сеўрук Міхаіл Канстанцінавіч. 1905-1979. Аўтапартрэт. Палатно, алей. 1938. Ілюстрацыя: М. К. Сеўрук. На сенажаці. Палатно, алей. 1953.

  1. ^ Уладзімер Крукоўскі. Подпіс да партрэта // Ігуменскі шлях. — 16 ліпеня 2013. — № 21 (36). — С. 6.
  2. ^ Міхась Сяўрук(недаступная спасылка)
  3. ^ а б Он рисовал людей труда Таямніцы Нясьвіжа
  4. ^ Сяргей Харэўскі. «Сто твораў XX стагодзьдзя». 2012
  5. ^ Wystawa Artystow Wileńskich w Instytucie Propagandy Sztuki. // «Słowo», : штодзённая газэта.. — Вільня: Wydawnictwa Słowa, 17.10.1937. — № 287. — С. 4.
  6. ^ Katalog wystawy zbiorowej Grupy Wileńskiej : malarstwo, rzeźba, grafika : kwiecień - maj 1939 / Wileńskie Towarzystwo Szerzenia Kultury Sztuk Plastycznych. — Wilno: Zakłady Graficzne "Znicz", 1939. — 13 с.
  7. ^ Jerzy Hoppen Wystava «Grupy Wileńskiej» // «Słowo», : штодзённая газэта.. — Вільня: Wydawnictwa Słowa, 30.04.1939. — № 117. — С. 9, 10.
  8. ^ Валянціна Вайцахоўская. Нясвіжскі класік. // Мастацтва : аналiтычна-асьветнiцкi часопiс па пытаньнях тэорыi, гiсторыi i практыкi нацыянальнага i сусьветнага мастацтва. — 2005. — № 9. — С. 52—55. — ISSN 0208—2551.
  9. ^ Валянціна Аксак. (17 сьнежня 2008) “Ars incognitа” раскрывае таямніцы. Радыё Свабода.
  10. ^ Выстава жывапісу «Акамянелыя сімфоніі Нясвіжа» «Museum.by». «Нясьвіскі гісторыка-краязнаўчы музэй». — Апэратар - Раман Сямёнаў. Сцэнар, мантаж, голас за кадрам — Васіль Лычкоўскі..
  11. ^ Выстава мастакоў віленскай школы адкрылася ў Менску. Радыё Свабода (16 сьнежня 2016).
  12. ^ Вікторыя Аскерка. Водгулле Віленскай школы. Малавядомы жывапіс і графіку Міхася Сеўрука і Пётры Сергіевіча прадставілі айчынныя калекцыянеры. // Літаратура і мастацтва : газэта. — 2016, 23 сьнежня. — № 51 (4902). — С. 12. — ISSN 0024—4686.
  13. ^ Аляксей Хадыка. Вяртанне класікі. Выстава Пётры Сергіевіча і Міхася Сеўрука ў Нацыянальным мастацкім музеі. // Мастацтва : часопіс. — 2017, студзень. — № 1 (406). — С. 21. — ISSN 0208-2551.
  14. ^ Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага: каталог часовай экспазіцыі, прысвечанай 120–годдзю з дня нарадження мастака. — Менск: Колорград, 2025. — 59 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-896-964-6
  15. ^ Музей-запаведнік «Нясвіж» падрыхтаваў выстаўку да 120-годдзя Міхаіла Сеўрука. Звязда (18 красавіка 2025).
  16. ^ Юлія Лісай. (15 кастрычніка 2025 года) «Міхась Сеўрук. Ідылія», да 120-годзьдзя з дня нараджэньня мастака. Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь.
  17. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2002 Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 9.
  18. ^ Кватэра-музей М. К. Сеўрука Museum.by. «Нясьвіскі гістарычна-краязнаўчы музэй».
  19. ^ Ірына Калібаба. Міхаіл Сеўрук. Знаёмства з Майстрам (2014) «Выток Нёмана — выток духоўнасьці». «Узьдзенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музэй». — Апэратар - Раман Сямёнаў. Сцэнар, мантаж, голас за кадрам — Васіль Лычкоўскі..

  • Міхаіл Канстанцінавіч Сеўрук. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4: Накцюрн — Скальскі. — 742 с. — 9500 ас. С. 711.
  • Герасимович, Пётр Николаевич. Никифоров, Пётр Петрович. Изобразительное искусство Белорусской ССР. — Москва: Советский художник, 1957. — С. 49, 51. — 5000 ас.
  • Таццяна Лясніцкая. Дзве постаці на мастацкім небасхіле: Максім Танк і Міхась Сеўрук // Роднае слова : часопіс. — 2019. — № 7. — С. 83—86.
  • Художники Советской Белоруссии. Союз художников БССР / редакционная коллегия: Версоцкий В. И.; Гончаров Н. И.; Гутиев Н. Т.; Давидович И. А.; Кашкуревич А. М.. — Менск: Беларусь, 1976. — С. 319. — 400 с. — 18 000 ас.
  • Vl. Drėma. Gudų dailė. (па-беларуску: Беларускае мастацтва)  (лет.) // redaktorius ir leidėjas Zigmas Prantkelevičius. Pagalbininkai: Prantkelevičius, Zigmas (1912-1967); Karosas, Jonas (1912-1975) Piūvis (па-беларуску: Разрэз) : dailės ir literatūros vienrartinis leidinys (па-беларуску: мастацтва і літаратуры аднаразовае выданьне). — Vilnius: «Patria», 1938. — С. 20—21.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]