24 ліпеня
Выгляд
← ліпень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 год Усе дні |
24 лі́пеня — 206-ы дзень году (205-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 161 дзень.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1499 — Набыла моц Кракаўска-Віленская унія, саюзная дамова паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
- 1534 — францускі першаадкрывальнік Жак Карт’е дасягае вусьця ракі Сьвятога Лаўрэнція і на паўвостраве Гаспэ абвяшчае новыя тэрыторыі ўладаньнямі францускай кароны
- 1567 — Марыя Ст’юарт падпісала адрачэньне ад трону на карысьць свайго сына Якава І і зьбегла ў Ангельшчыну
- 1667 — паспалітае рушаньне глыбачанаў у некалькі соцень чалавек дало адпор марадзёрам вугорскай харугвы польнага гетмана В. Валовіча, якія ня вытрымалі атакі і адступілі ад Глыбокага, страціўшы трох забітых і шмат параненых
- 1812 — расейскае войска з боем заняло Берасьце
- 1831 — Лістападаўскае паўстаньне: атрад рэгулярнай арміі паўстанцаў палкоўніка Бжэжанскага заняў Зьдзецел
- 1913 — завершана фальклёрна-рамантычная паэма Янкі Купалы «Яна і я»
- 1911 — знойдзены Мачу-Пікчу горад старажытнай Амэрыкі, які знаходзіцца на тэрыторыі сучаснага Пэру на вяршыні горнага хрыбта
- 1930 — беларускі навуковец Гаўрыла Гарэцкі арыштаваны ДПУ БССР па справе «Працоўнай сялянскай партыі»
- 1948 — адбылося першае паседжаньне Сусьветнай арганізацыі здароўя
- 1958 — рэабілітаваная трыбуналам БВА беларускі пісьменьнік Платон Галавач
- 1969 — Праграма «Апалён»: Апалён-11 пасьпяхова прывадніўся ў Ціхім акіяне
- 2005 — на X пазачарговым зьезьдзе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) лідэрам абраны Аляксандар Казулін
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1754 — Юзэф Арнульф Гедройц, князь, жамойцкі біскуп, летувіскі пісьменьнік, асьветнік, перакладчык
- 1759 — Якуб Ясінскі, літоўскі і польскі генэрал і паэт
- 1770 — Аляксандар Балашоў, расейскі дзяржаўны і ваенны дзеяч
- 1783 — Сымон Балівар, змагар за незалежнасьць ад Гішпаніі калёній у Лацінскай Амэрыцы
- 1802 — Аляксандар Дзюма (бацька), францускі пісьменьнік
- 1820 — Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф
- 1828 — Мікалай Чарнышэўскі, расейскі літаратурны крытык і публіцыст
- 1854 — Аляксандар Архангельскі, расейскі літаратуразнавец
- 1857 — Генрык Пантопідан, дацкі пісьменьнік-раманіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1917) «за праўдзівае апісаньне сучаснага жыцьця Даніі».
- 1860 — Альфонс Муха, чэскі мастак
- 1895 — Робэрт Грэйвз, брытанскі паэт і пісьменьнік
- 1896 — Аляксандар Орса, беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзеяч
- 1918 — Аляксандар Кузьмін, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР
- 1927 — Канстантын Кабашнікаў, беларускі фальклярыст
- 1934 — Генадзь Гарбук, беларускі актор тэатра і кіно
- 1948 — Ян Матусевіч, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзеяч, сьвятар
- 1959 — Валер Брылёў, беларускі дыплямат
- 1963 — Аляксандар Каханоўскі, беларускі гісторык
- 1968 — Барыс Гельфанд, ізраільскі, раней беларускі, шахматыст, гросмайстар
- 1969 — Джэніфэр Лопэс, амэрыканская акторка і сьпявачка
- 1976 — Іван Ціхан, беларускі атлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён сьвету
- 1983 — Даніеле Дэ Росі, італьянскі прафэсійны футбаліст
- 1987 — Тацяна Рынейская, беларуская фотамадэль, уладальніца тытула «Міс фота» конкурсу «Міс Беларусь-2008»
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1292 — Кунігунда Вугорская, каталіцкая сьвятая, дачка вугорскага караля Белы IV
- 1862 — Мартын ван Бюрэн, амэрыканскі палітык, 8-мы прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі
- 1887 — Іван Барычэўскі, беларускі археоляг, гісторык фальклярыст і этнограф
- 1921 — Сьцяпан Булат, беларускі палітычны дзяяч, журналіст
- 1927 — Акутагава Рунаскэ, японскі паэт і пісьменьнік
- 1964 — Максім Рыльскі, украінскі паэт, перакладнік, публіцыст, грамадзкі дзяяч, акадэмік АН Украіны
- 1967 — Эрнэстас Галванаўскас, летувіскі дзяржаўны й грамадзка-палітычны дзеяч, выкладчык
- 1969 — Вітальд Гамбровіч, выдатны польскі празаік, драматург, эсэіст
- 1974 — Джэймз Чадўік, ангельскі фізык
- 1991 — Ісак Башэвіс Зынгер, амэрыканскі габрэйскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1978)
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эквадор, Вэнэсуэла — дзень Сымона Балівара