Перайсьці да зьместу

Аляксандар Кузьмін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Кузьмін
намесьнік старшыні ВС БССР
1967  1971
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся24 ліпеня 1918
Сьцяг Беларусі в. Даброціна, Бабруйскі павет, Беларуская Народная Рэспубліка
Памёр1 траўня 2003
ПартыяКПБ
АдукацыяБДУ
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Чырвонай Зоркі ордэн „Знак Пашаны“

Аляксандар Трыфанавіч Кузьмін (24 ліпеня 1918, в. Даброціна, Бабруйскі павет, цяпер Качэрыцкі раён — 1 траўня 2003[1]) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.

Скончыў БДУ (1949). У нямецка-савецкую вайну штурман зьвяна бамбардзіровачнага авіяпалка на Паўднёвым і Закаўкаскім франтах. У 1944—1946 загадчык ваеннага аддзелу, у 1948—1950 загадчык аддзелу прапаганды і агітацыі Савецкага райкаму партыі Менска. У 1950—1951 намесьнік загадчыка аддзелу, у 1955—1958 загадчык аддзелу прапаганды і агітацыі Менскага абкаму КПБ. З 1951 загадчык аддзелу прапаганды і агітацыі, у 1953—1955 загадчык аддзелу школ і ВНУ Менскага гаркама КПБ. У 1958—1962 сакратар Менскага абкама КПБ, зь лютага 1971 па жнівень 1986 сакратар ЦК КПБ. Член ЦК КПБ з 1966, у складзе Бюро ЦК КПБ зь лютага 1971. Дэпутат ВС СССР у 1979—1984, ВС БССР у 1963—1980, 1985—1990, намесьнік старшыні ВС БССР у 1967—1971.

  1. (недаступная спасылка)