Гросмайстар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ґрасмайстарнямецкай Großmeister, міжнародны скарот: GM) — найвышэйшы шахматны тытул, які прысуджаецца міжнароднай шахматнай арґанізацыяй ФІДЭ.

Патрабаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для атрыманьня тытулу ґрасмайстару патрэбна выканаць наступныя правілы:

— Маць рэйтынґ у як мінімум 2600 пунктаў; — Згуляць 27 турнірных гульняў, пры гэтым: — Як мінімум 33% яго/яе апанэнтаў патрэбны маць тытул ґрасмайстару; — Рэйтынґ усіх яго супэрнікаў патрэбен перавышаць як мінімум 2380 баляў; — Супэрнікі гульца павінны быць як мінімум з 3 розных шахматных федэрацый, у тым ліку з уласнай федэрацыі гульца. — Максымум 60% апанэнтаў гульца могуць паходзіць з уласнай федэрацыі гульца. — Максымум 66% супэрнікаў гульца могуць паходзіць з адной федэрацыі. — На швайцарскім турніры удзелам ня менш за 40 удзельнікаў з сярэднім рэйтынґам 2000 і вышэй павінен быць выкананы хаця б адзін нарматыў.

Тытул ґрасмайстара аўтаматычна выдаецца без патрабаваньня выкананьня гэтых нарматываў пры перамозе ў Сусьветным шахматным жаночым чэмпіянаце, Сусьветным юнацкім шахматным чэмпіянаце ці Юніёрскім сусьветным шахматным чэмпіянаце, ці кантынентальным шахматным чэмпіянаце пры ўмовах таго, што пікавы рэйтынґ гульца быў як мінімум 2300 па Эла.[1]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы ўжытак тэрмін «ґрасмайстар» быў задакументаваны 18 лютага 1838 году, у якім карэспандэнт зьвяртаўся да Ўільяма Льюіса «наш мінулы ґрасмайстар».

Да стварэньня гэтага тытулу ў 1950 году інады выкарыстоўваўся ў СССР для азначэньня самых лепшых гульцоў крайіны. У той час савецкія гульцы не прыймалі ўдзел у спаборніцтвах па-за межамі крайіны.

У 1950 годзе ФІДЭ стварыла тытул «Ґрасмайстар» для вызначэньня лепшых гульцоў сусьвету, а ў 1970 годзе тытулу былі нададзены сучасныя рэгуляцыі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]