Канстантын Кабашнікаў
Канстантын Паўлавіч Кабашнікаў (24 ліпеня 1927, места Гомель) — беларускі фальклярыст. Доктар філялягічных навук (1971), прафэсар (1980).
У 1951 скончыў Гомельскі пэдагагічны інстытут. 3 1954 працуе ў НАН Беларусі, дзе прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да загадніка аддзела славістыкі.
Апублікаваў больш за 200 навуковых працаў, сярод якіх манаграфіі «Ад традыцыйнага фальклёру да рэвалюцыйнай паэзіі», «Беларускі фальклёр у параўнальным асьвятленьні», вучэбныя дапаможнікі «Нарысы па беларускаму фальклёру», «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасьць» і іншыя, а таксама артыкулы.
Сабраў шматлікія запісы казак, паданьняў, народнай драмы. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1968 року за ўдзел у выданьні шматтомнага збору «Беларуская народная творчасьць». Чалец бюро камісіі па славянскім фальклёры пры Міжнародным камітэце славістаў і Міжнароднай асацыяцыі па вывучэньні і распаўсюджваньні славянскіх культураў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.