Аляксандар Архангельскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксандар Архангельскі

Алякса́ндар Сямё́навіч Арха́нгельскі (24 ліпеня 1854, места Пенза — 24 красавіка 1926) — расейскі літаратуразнавец. Чалец-карэспандэнт Пецярбурскай АН (1904).

У 1876 скончыў Казанскі ўнівэрсытэт, у якім у 18821908 працаваў прафэсарам.

Аўтар працаў па старажытнай расейскай літаратуры і тэатры XVIIXVIII стст. У 1888 выдаў «Нарысы з гісторыі заходнерускай літаратуры XVI—XVII стст.», у якіх дасьледаваў беларускую літаратуру.

Вывучаў барацьбу з распаўсюджваньнем каталіцтва на беларускіх і ўкраінскіх землях, гісторыю царкоўных брацтваў у беларускіх местах, у тым ліку ў Менску, і кнігадрукаваньня ў славянаў, склаў сьпіс беларускіх кніжак XIVXVI стст. Дасьледаваў творы палемічнай літаратуры («Апакрысіс» Хрыстафора Філалета, «Трэнас» Мялеція Сматрыцкага і інш.).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Менск: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.