21 лістапада
Выгляд
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
21 лістапа́да — 326-ы дзень году (325-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 41 дзень.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1368 — Тросьненская бітва паміж войскам ВКЛ на чале зь вялікім князем Альгердам і старажавым атрадам Маскоўскага княства
- 1905 — у часопісе «Annalen der Physik» апублікаваны артыкул Альбэрта Айнштайна «Як інэртнасьць цела залежыць ад унутранай энэргіі?». Гэтая праца абгрунтоўвае эквівалентнасьць масы і энэргіі
- 1910 — у Менску адбываецца ўрачыстае асьвячэньне касьцёла сьвятых Сымона і Алены (Чырвонага касьцёла)
- 1920 — разгортваецца Слуцкі збройны чын. У гэты дзень Рада Случчыны выдае дэклярацыю, у якой заклікае сялянства «на барацьбу за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах»
- 1926 — створаны другі Беларускі дзяржаўны тэатар (БДТ-2) — цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа
- 1990 — падпісаная Парыская хартыя для новай Эўропы
- 2004 — Парыскі клюб ухваліў прапанову сьпісаць 80% замежнай запазычанасьці Іраку (каля 100 млрд даляраў ЗША)
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1694 — Вальтэр, францускі філёзаф
- 1768 — Фрыдрых Шлеермахер, нямецкі тэоляг і філёзаф
- 1903 — Георгій Сідаровіч, савецкі вайсковы дзяяч, генэрал-палкоўнік танкавых войскаў
- 1910 — Міхаіл Суднік, беларускі мовазнаўца
- 1921 — Янка Юхнавец, беларускі паэт, пісьменьнік, драматург, мастак, скульптар
- 1936 — Марыя Захарэвіч, беларуская акторка тэатру і кіно
- 1950 — Альвара Набоа, эквадорскі прадпрыймальнік, палітык правае кансэрватыўнае нэа-лібэральнае плыні
- 1957 — Мірон Хадакоўскі, гайнаўскі архіяпіскап, брыгадны генэрал і праваслаўны ардынары польскага войска
- 1965 — Björk (Б’ёрк Ґудмундсдоттыр), ісьляндзкая сьпявачка
- 1989 — Фабіян Дэльф, ангельскі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1555 — Георг Агрыкола, нямецкі навукоўца
- 1790 — Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», ваявода віленскі, стараста львоўскі, мечнік вялікалітоўскі, X ардынат на Нясьвіжы, VIII ардынат на Алыцы
- 1830 — Ян Сьнядэцкі, беларускі астраном, матэматык, філёзаф
- 1839 — Матэвуш Ліпскі, грэка-, а пасьля рыма-каталіцкі дзяяч, біскуп
- 1970 — Чандрасэкара Вэнката Раман, індыйскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі 1930 году ў галіне фізыкі
- 1995 — Яфрэм Пружанскі, украінскі савецкі рэжысэр, мультыплікатар
- 2021 — Марыэта Чудакова, расейская літаратуразнаўца, гісторык літаратуры, тэкстоляг
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сусьветны Дзень тэлевізіі
- У Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Міхал. Народная прыкмета кажа, што калі гэты дзень сьнежны, дык сьнежным будзе і Вялікдзень. У старых прымаўках працягваецца канстатацыя таго, што палявыя работы даўно скончаныя: «Прыйшоў Міхал — усіх з поля пасьпіхаў».