Янка Юхнавец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Янка Юхнавец
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Іван Юхнавец
Псэўданімы Янка Юхнавец, Я.Юхна, К.Юхневіч
Нарадзіўся 21 лістапада 1921(1921-11-21)
в. Барадок, Бягомскі раён, Барысаўская акруга, БССР
Памёр 6 студзеня 2004(2004-01-06) (82 гады)
Нью-Ёрк, ЗША
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці праўнік, пісьменьнік, мастак
Гады творчасьці 1947—1996
Жанр паэзія, драма, навэла
Мова беларуская мова
Значныя творы аповесьць «Яно» (1952), «Чорт і Сталін»
Творы на сайце Knihi.com

Я́нка Юхнаве́ц (сапраўднае імя Іва́н Юхнаве́ц; псеўданімы: Я.Юхна, К.Юхневіч; крыптонім Я. Ю.; 21 лістапада 1921 — 6 студзеня 2004) — беларускі паэт, пісьменьнік, драматург, мастак, скульптар.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Барадок пад Бягомлем (цяпер Докшыцкі раён Віцебскай вобласьці) у сялянскай сям’і. Да Вялікай Айчыннай вайны скончыў сярэднюю школу. Бацькоў ды пецярых малодшых братоў спалілі карнікі-летувісы ў гады вайны, сам Янка Юхнавец быў арыштаваны СД і вывезены ў Нямеччыну. Трапіў у лягер перамешчаных асобаў, вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. Жыў у Баварыі, працаваў на сельскай гаспадарцы. У 1949 годзе скончыў Вольны ўнівэрсытэт у Мюнхэне па спэцыяльнасьці заходнеэўрапейскае права. У гэтым жа годзе зьехаў у ЗША. Большую частку жыцьця правёў у эміграцыі. У сакавіку 2004 году Фундацыяй Крэчэўскага заснаваная Літаратурная прэмія імя Янкі Юхнаўца з мэтаю ўшанаваньня памяці выбітнага пісьменьніка ды спрыяньня разьвіцьцю літаратуры, яна прысуджаецца ў дзень нараджэньня пісьменьніка — штогод 3 лістапада.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У эміграцыі пачаў пісаць вершы ды прозу (першыя вершы апублікаваныя ў 1947 годзе ў часопісе «Шыпшына» ды ў 1948 годзе ў часопісе «Сакавік»). Аўтар апавяданьняў, навел, гістарычнай аповесьці-ўспамінаў «Яно». Не зазнаў уплыву беларускай савецкай літаратурнай традыцыі.

Зборнікі паэзіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Шорах моўкнасьці» (Нью-Ёрк, 1955)
  • «Новая элегія» (Баварыя, 1964)
  • «Калюмбы» (Нью-Ёрк, 1967)
  • «Творы» (т.т. 1-3, Нью-Ёрк, 1989—1990)

Зборнікі твораў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Дань майго часу» (1993)
  • «Сны на чужыне» (Менск, сэрыя «Галасы беларускага замежжа» выд. Мастацкая літаратура, 1994)
  • Урачыстасьць у садзе. Драматычныя начыркі. (Нью-Ёрк, 1996)

Творы аўтара за савецкім часам былі забароненыя.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]