Мірон Хадакоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мірон (Хадакоўскі)
Mirosław Chodakowski.JPG
Імя пры нараджэньні Міраслаў Хадакоўскі
Род дзейнасьці сьвятар
Дата нараджэньня 21 лістапада 1957
Месца нараджэньня Беласток
Дата сьмерці 10 красавіка 2010 (52 гады)
Месца сьмерці Пячорск, Смаленскі раён
Прычына сьмерці Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам
Месца пахаваньня Супрасьлеўскі манастыр[d]
Грамадзянства Польшча
Альма-матэр Christian Theological Academy in Warsaw[d]
Занятак афіцэр, клерык і сьвятар
Узнагароды
POL Złoty Medal za Zasługi dla Obronności Kraju BAR.svg

Мірон (сьвецкае імя — Міраслаў Хадакоўскі; 21 лістапада[1] 1957, Беласток — 10 красавіка 2010, в. Пячорск Смаленскага раёну) — гайнаўскі архіяпіскап, брыгадны генэрал і праваслаўны ардынары польскага войска.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1972—1976 гадох навучаўся ў Варшаўскай духоўнай сэмінарыі, затым у Вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў Яблачыне. У 1978 годзе пастрыгаецца ў расафор і рукапакладаецца ў дыяканы. У 1979 годзе ўзводзіцца ў ераманахі й пастрыгаецца ў мантыю. З 1979 г. кіраваў манастыром сьвятога Ануфрыя і выкладаў у Вышэйшай сэмінарыі. Кіраваў аднаўленьнем Супрасьльскага Дабравешчанскаскага манастыра. У 1984 годзе атрымаў сан ігумена, у 1990 годзе — архімандрыта. У 1998 годзе абіраецца гайнаўскім япіскапам і вікарыем Варшаўскай япархіі.

У 1998 г. прызначаецца праваслаўным ардынарыем польскага войска, атрымаў званьне брыгаднага генэрала. У 2003 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю ў Хрысьціянскай багаслоўскай акадэміі ў Варшаве. З 2008 году — архіяпіскап. Неаднакроць наведваў Казахстан, Расею ды Ўкраіну. Загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам разам з польскім прэзыдэнтам Лехам Качынскім.

Пахаваны ў Супрасьльскім Дабравешчанскім манастыры.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мірон Хадакоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў