Міхаіл Суднік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Міхаіл Суднік
Нарадзіўся 21 лістапада 1910(1910-11-21)
Пяцюлева
Памёр 19 сьнежня 1995(1995-12-19) (85 гадоў)
Навуковая сфэра філялёгія
Месца працы Акадэмія навук Беларусі
Альма-матэр Менскі пэдагагічны інстытут
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны»

Міхаі́л Рама́навіч Су́днік (21 лістапада 1910, вёска Пяцюлева, цяпер у Полацкім раёне Віцебскай вобласьці — 19 сьнежня 1995) — беларускі мовазнаўца. Чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1970), кандыдат філялягічных навук (1954). Заслужаны дзяяч навукі БССР (1980).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1938). У 1944—1952 — навуковы супрацоўнік Інстытуту мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1952—1957 загаднік сэктара Інстытуту мовазнаўства АН БССР, у 1957—1983 дырэктар, адначасова з 1975 г. загаднік сэктару лексыкалёгіі і лексыкаграфіі, старшы навуковы супрацоўнік, з 1992 дарадца пры дырэкцыі Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі.

Асноўныя напрамкі дасьледаваньняў — беларуская лексыкалёгія і лексыкаграфія, артаграфія, тэрміналёгія, анамастыка. Адзін з аўтараў «Расейска-беларускага слоўніка» (1953), «Беларуска-расейскага слоўніка» (1962), «Артаграфічнага слоўніка» (5-е выд., 1982), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (тт. 1—5, 1977—1983). Старшыня Беларускага (1959—1985) і сябра Міжнароднага (з 1973) камітэтаў славістаў.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, манаграфіі.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1979), мэдалямі.

Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Арфаграфічны слоўнік / пад рэд. К.Крапівы, 1948[1]
  • Да гісторыі беларускай лексікаграфіі (XVII—XVIII стст.): Дыс. кандыдата філал. навук. АН БССР, Ін-т мовазнаўства, 1953[1]
  • Беларуская мова: даследаванні па лексікалогіі. Мн., Навука і тэхніка, 1965.
  • Слоўнік асабовых уласных імён [Беларус.-рус. і рус.-беларус.] // Мн., АН БССР, Інстытут мовазнаўства, 1965[2].
  • Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мн., Навука і тэхніка, 1970.
  • Беларускае і славянскае мовазнаўства: да 75-годдзя акадэміка АН БССР Кандрата Кандратавіча Крапівы. Мн., Навука і тэхніка, 1972.
  • Пытанні культуры пісьмовай мовы, 1991[2].
  • Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: больш за 65 000 слоў. Мн., Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1996[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Запрос: a001="BY-SEK-217866"(рас.) Каталог ЦНБ НАН Беларуси. НАН БеларусіПраверана 11 лютага 2013 г.
  2. ^ а б в Запрос: a001="BY-NLB-ar138092"(рас.) Каталог ЦНБ НАН Беларуси. НАН БеларусіПраверана 11 лютага 2013 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2
  • Германовіч І.К. Міхаіл Раманавіч Суднік як лінгвіст (да 90-годдзя з дня нараджэння) // Изв. НАН Беларуси. Сер. гуманитарных наук. — 2000. — № 4.
  • Міхневіч А.Я. Міхаіл Раманавіч Суднік (да 80-годдзя з дня нараджэння) // Беларуская лінгвістыка. — 1990. — В. 38.