Перайсьці да зьместу

Б’ёрк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Björk»)
Б’ёрк
Б’ёрк Ґудмундсдотыр
Б’ёрк (2007 год)
Дата нараджэньня 21 лістапада 1965(1965-11-21)[1][2][3][…] (58 гадоў)
Месца нараджэньня Рэйк’явік, Ісьляндыя
Прафэсія сьпявачка, кампазытар
Навуковая сфэра паэзія
Сябра ў The Sugarcubes[d], Tappi Tíkarrass[d], KUKL[d] і Björk Guðmundsdóttir & tríó Guðmundar Ingólfssonar[d]
Жанры готык-рок, поп, трып-гоп, джаз
Вакал сапрана[d]
Інструмэнты клявішны музычны інструмэнт[d], флейта, фартэпіяна, арган, арфа, саксафон, клявікорд[d], клярнэт[d], чэлеста[d] і голас[d][4]
Гурты KUKL
Лэйблы One Little Indian Records[d] і Elektra Records[d]
Бацька Гудмундур Гунарсан[d]
Дзеці Ísadóra Bjarkardóttir Barney[d]
Узнагароды
Сайт bjork.com (анг.)
Подпіс Выява аўтографу

Б’ёрк Ґудмундсдотыр (Björk Guðmundsdóttir; нарадзілася 21 лістапада 1965 году ў Рэйк’явіку, Ісьляндыя, сцэнічнае імя — Björk, Б’ёрк) — ісьляндзкая сьпявачка і кампазытарка. Яе музыка — сумесь поп, трып-гоп, джазу, альтэрнатыўнае, народнае і клясычнае музыкі.

Музычная кар’ера Б’ёрк пачалася ва ўзросьце 11 гадоў, калі яна займалася фартэп’яна ў школе. Яе настаўнік перадаў запіс яе сьпеваў на радыё. Голас дзяўчынкі зацікавіў гуказапісваючую кампанію Fálkinn, і яе запрасілі на запіс. З дапамогаю бацькі, які граў на гітары, Б’ёрк у 1977 годзе запісала свой першы альбом, названы проста Björk. На альбоме былі некалькі дзіцячых песень, а таксама некалькі кавэраў папулярных песень, як гіту гурту The Beatles «Fool on the Hill» на ісьляндзкай мове. Альбом набыў шалёны посьпех у Ісьляндыі, хоць і застаўся невядомым па-за яе абшарамі.

Б’ёрк пачала захапляцца панк-рокам. У чатырнаццаць гадоў яна сабрала дзявочы панк-гурт пад назвай «Spit and Snot». У 1979 годзе яна перайшла ў гурт «Exodus». У 1980 г. ва ўзросьце пятнаццаці гадоў Б’ёрк скончыла музычную школу. Праз год разам з басыстам з «Exodus» Якабам Маґнусанам яна заснавала гурт «Tappi Tíkarrass», зь якім выпусьціла сынгл «Bitið fast í vitið». Альбом «Miranda» выйшаў у 1983 годзе.

Разам зь некалькімі вядомымі ісьляндзкімі рок- і панк-музыкамі Б’ёрк стварыла ґотык-гурт KUKL. У песьнях KUKL пачынаюць вымалёўвацца тыповы стыль вакальнага выкананьня Б’ёрк. Калектыў выпусьціў два альбомы («The Eye» у 1984 годзе і «Holidays in Europe» у 1986 годзе), меў гастролі ў Вялікабрытаніі. Улетку 1986 г. некалькі удзельнікаў KUKL сфармавалі новы гурт пад назвай «Pukl», але неўзабаве перайменаваліся ў «Sugarcubes».

Першы сынгл «Sugarcubes», «Ammæli» (Народзіны), стаўся гітом у Вялікабытаніі. Гурт сабраў вялікую колькасьць прыхільнікаў у Вялікабрытаніі і ЗША, гуказапісваючыя кампаніі адна за адной прапаноўвалі свае паслугі.

У 1988 годзе быў запісаны першы альбом — «Life's Too Good». З гэтым альбомам да гурту прыйшла сусьветная вядомасьць, яшчэ ніколі ісьляндзкі музычны гурт не дасягаў гэткае папулярнасьці.

Унутры калектыву абвастраліся напружаньні між Б’ёрк і Эйнарам Орнам, і ў 1992 г. «Sugarcubes» распаліся. Б’ёрк пераехала ў Лёндан і пачала займацца сольнай кар’ераю. Яна працавала з прадусарам Нэлі Гопэрам, які прадусаваў сярод іншых гурт «Massive Attack». У выніку зьявіўся першы сольны гіт Б’ёрк — песьню «Human Behaviour» (Чалавечыя паводзіны). Яе дэбютны альбом, «Debut», выйшаў у чэрвені 1993 г. Альбом стаўся «альбомам году» ў часопісе New Musical Express і плятынавым альбомам у ЗША.

Пасьля посьпеху «Debut» Б’ёрк працавала над асобнымі праектамі, у прыватнасьці над саўнд-трэкам да фільму «The Young Americans» (1993).

У 1994 годзе Б’ёрк пачала працаваць над другім альбомам — «Post». Гэты альбом быў збольшага прысьвечаны каханьню, хаця зьмяшчаў і шэраг даволі агрэсіўных песень. Як і ў «Debut», у новым альбоме былі некалькі песень, напісаных Б’ёрк у ранішнія гады. Альбом выйшаў у 1995 годзе, заняў другое месца ў брытанскім гіт-парадзе, стаўся плятынавым у ЗША. У студзені 1997 г. пабачыў сьвет альбом рэміксаў «Telegram».

Праз год выйшаў мінімалістычны і электронны альбом «Homogenic». Гэты альбом быў шмат у чым наватарскім і экспэрымэнтальным, з этнічнымі і электроннымі элемэнтамі. Вядомасьць набыла песьня «All Is Full of Love», альбом стаўся залатым у Злучаных Штатах у 2001 г.

У 2001 годзе выйшаў альбом «Vespertine», вельмі дарагі і якасны па выкананьню. З альбому выйшлі тры сынглы: «Hidden Place», «Pagan Poetry» і «Cocoon». Зьнятыя на песьні выклікаючыя кліпы межавалі з скандальнасьцю.

У 2004 годзе выйшаў наступны альбом — «Medúlla», больш вакальны і лёгкі.

У жніўні 2004 году Б’ёрк сьпявала песьню «Oceania» (з альбому «Medúlla») на адкрыцьці летніх Алімпійскіх гульняў у Атэнах, Грэцыя. Пасьля «Oceania» выйшаў сынгл «Who Is It», які заняў 26-е месца ў брытанскім гіт-парадзе, і (ужо ў 2005 г.) «Triumph of a Heart», які заняў 31-е месца. У другой палове 2004 г. быў зьняты кліп на «Where Is the Line».

У красавіку — траўні 2005 г. выйшаў альбом рэміксаў на песьню «Army of Me».

Кінакар’ера Б’ёрк пачалася ў 1990 годзе ў фільме Juniper Tree, зьнятым па матывах казак братоў Грым. Дробнуюю ролю Б’ёрк згуляла ў фільме Prêt-à-Porter у 1994 годзе.

У 1999 годзе Б’ёрк выступіла прадусаркай і кампазытарам саўнд-трэку для фільму «Dancer in the Dark», псэўда-м’юзыкал пра эмігрантку Сэльму, якая шукае грошай на апэрацыю свайму сыну. Рэжысэр Лярс фон Трыер патрабаваў ад Б’ёрк граць ролю Сэльмы, але яна адмаўлялася. Трыер пагражаў спыніць праект, каб напісаная Б’ёрк музыка прапала задарма — і сьпявачцы давялося пагадзіцца. У 2000 годзе фільм быў паказаны ў праграме Канскага кінафэстывалю. Б’ёрк атрымала прыз як найлепшая акторка. Пасьля гэтае ролі Б’ёрк была нагэтулькі стомленая фізычна і эмацыйна, што нібыта паклялася больш не здымацца ў кіно. Саўндтрэк да фільму выйшаў асобна пад назваю «Selmasongs».

  • Tappi Tíkarras:
    • Bítiđ Fast Í Vítiđ, 1982,
    • Miranda, 1983,
  • KUKL:
    • Söngull, 1983,
    • The Eye, 1984,
    • KUKL &Aacute Paris 14.9.84, 1984,
    • Holidays In Europe (The Naughty Nought), 1986,
  • The Sugarcubes:
    • Life’s Too Good, 1988,
    • Here Today, Tomorrow, Next Week!, 1989,
    • Stick Around For Joy, 1992,
    • It’s-It, 1992 — рэміксы твораў з папярэдніх альбомаў,
    • The Great Crossover Potential, 1998 — Best Of,
  • Сольныя альбомы:
    • Björk, 1977,
    • Gling-Gló,1990,
    • Debut, 1993,
    • Post, 1995,
    • Telegram, 1996 — рэміксы твораў з папярэдняга альбому,
    • Homogenic, 1997,
      • Hunter. 4,12.
      • Joga. 5,04.
      • Unravel. 3,21.
      • Bachelorette. 5,12.
      • All Neon Like. 5,53.
      • 5 Years. 4,29.
      • Immature. 3,06.
      • Alarm Call. 4,19.
      • Pluto. 3,19.
      • All Is Full Of Love. 4,32.
    • Selmasongs, 2000 — саўнд-трэк да фільму «Dancer in the Dark»,
    • Vespertine, 2001,
    • Greatest Hits, 2002,
    • Family Tree, 2002 — бокс, CD + 5 MiniCD,
    • Live Box, 2003 — бокс, 4CD + DVD,
    • Medúlla, 2004
    • Volta, (2007)
    • Biophilia, (2011)
    • Vulnicura (2015)
    • Utopia (2017)
    • Fossora (2022)
  • Сынглы:
    • Human Behaviour, (Debut, 1993)
    • Venus As A Boy, (Debut, 1993)
    • Play Dead, (Debut, 1993)
    • Big Time Sensuality, (Debut, 1993)
    • Violently Happy, (Debut, 1994)
    • The Best Mixes From The Album-Debut For All The People Who Don’t Buy White-Labels, (Debut, 1994)
    • Army Of Me, (Post, 1995)
    • Isobel, (Post, 1995)
    • It’s Oh So Quiet, (Post, 1995)
    • Hyperballad, (Post, 1996)
    • Possibly Maybe, (Post, 1996)
    • I Miss You, (Post, 1997)
    • Jóga, (Homogenic, 1997)
    • Bachelorette, (Homogenic, 1997)
    • Hunter, (Homogenic, 1998)
    • Alarm Call, (Homogenic, 1998)
    • All Is Full Of Love, (Homogenic, 1999)
    • Hidden Place, (Vespertine, 2001)
    • Pagan Poetry, (Vespertine, 2001)
    • Cocoon, (Vespertine, 2002)
    • It’s In Our Hands, (Greatest Hits, 2002)
    • Oceania, (Medulla, 2004)
    • Who is it?, (Medulla, 2004)
    • Triumph of heart, (Medulla, 2004)
  • Сольныя кліпы і DVD:
    • The Juniper Tree VHS i DVD, 1990,
    • Vessel VHS, 1994 — Live at the Royalty Theatre, London,
    • Live at Shepherd’s Bush VHS, 1998 — Live at Shepherd’s Bush Empire, London,
    • Volumen VHS i DVD, 1998,
    • Dancer in the Dark VHS і DVD, 2001,
    • Live in Cambridge DVD, 2001,
    • MTV Unplugged / Live’N’Loud DVD, 2001,
    • Live at Royal Opera House DVD, 2002,
    • Volumen Plus 1998—2002 DVD, 2002,
    • Greatest Hits — Volumen 1993—2003 DVD, 2002,
    • Live at Shepherd’s Bush DVD, 2003 — Live at Shepherd’s Bush Empire, London,
    • Vessel DVD, 2003 — Live at the Royalty Theatre, London,
    • Inside Björk DVD, 2003.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]