Перайсьці да зьместу

Альвара Набоа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альвара Набоа
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся21 лістапада 1950 (75 гадоў)

Гуаякіль, Эквадор
Партыя
АдукацыяSan Jose La Salle Catholic School in Guayaquil, Institut Le Rosey in Switzerland, Guayaquil State University, American Management Association in New York
Сужэнец Annabella Azín[d]
Дзеці Даніель Набоа[d]
Бацька Luis Noboa Naranjo[d]
Сайт alvaronoboa.com

А́львара Набо́а Панто́н (па-гішпанску: Álvaro Noboa Pontón; нарадзіўся 21 лістапада (1 лістапада ?) 1950, Гуаякіль) — эквадорскі прадпрымальнік, палітык правае кансэрватыўнае нэалібэральнае плыні, папуліст, кандыдат на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Эквадор на ўсеагульных прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году, а таксама ў 1998 і 2002 гадох. Самы багаты чалавек у Эквадоры. Лідэр папулісцкай партыі Нацыянальнага дзеяньня (Partido Renovador Institucional de Acción Nacional, PRIAN). Мяркуецца, што ён цалкам кантралюе групу кампаніяў Noboa, якую ён захапіў пасьля працяглай барацьбы са сваімі стрыечынымі братамі ў выніку сьмерці свайго бацькі, бананавага караля і мільярдэра, ў 1993[1] годзе. Заснаваў фундацыю «За новы гуманізм»[2] (па-гішпанску: Cruzada Nueva Humanidad), якая займаецца фінансаваньнем грамадзкіх праектаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]