Томаш Пэта
| Томаш Бэрнард Пэта | |
| Тытулярны біскуп Бэнды | |
|---|---|
| 2001 — 2003 | |
| Папярэднік | Ёханэс Бэрнардус Ніенхаўс |
| Наступнік | Васыль Івасюк |
| Арцыбіскуп Архідыяцэзіі Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Астане | |
| 2003 — цяперашні час | |
| Старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Казахстана | |
| 2003 — цяперашні час | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 20 жніўня 1951 |
| Узнагароды | |
Томаш Бэрнард Пэта (па-польску: Tomasz Bernard Peta; нарадзіўся 20 жніўня 1951, Інаўроцлаў, Польшча) — польскі й казахстанскі каталіцкі дзеяч, арцыбіскуп-мітрапаліт. Валодае расейскай і польскай мовамі. Грамадзянін Рэспублікі Казахстан.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыў І агульнаадукацыйны ліцэй у Інаўроцлаве, пасьля сканчэньня сэмінарыі 5 чэрвеня 1976 высьвечаны ва сьвятара, дыяцэзіяльны сьвятар Гнезьненскае дыяцэзіі. Пачаў сваю працу ў Казахстане 21 жніўня 1990 ў якасьці плябана парафіі «Марыі — Валадаркі Сьвету» у сяле Азёрнае Тайыншынскі раён Паўночна-Казахстанскае вобласьці.
6 жніўня 1999 прызначаны Апостальскім Адміністратарам у Астану. 15 лютага 2001 прызначаны тытулярным біскупам Бэнды, кансакраваны 19 сакавіка 2001. 17 траўня 2003 стаў арцыбіскупам навастворанае Архідыяцэзіі Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Астане. 19 траўня 2003 прызначаны старшынём Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Казахстану. 6 траўня 2008 Папа Бэнэдыкт XVI увёў мітрапаліта ў склад Кангрэгацыі па справах духавенства, якая займаецца пытаньнямі жыцьця і працы сьвятароў.
| Папярэднік Ёханэс Бэрнардус Ніенхаўс |
Тытулярны біскуп Бэнды 2001—2003 |
Наступнік Васыль Івасюк |
| Папярэднік няма |
Старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Казахстана 2003—сёньня |
Наступнік няма |
| Папярэднік няма |
Арцыбіскуп Архідыяцэзіі Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Астане 2003—сёньня |
Наступнік няма |