Перайсьці да зьместу

Ірына Дубянецкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дубянецкая.
Ірына Дубянецкая

лац. Iryna Dubianieckaja
Ірына Дубянецкая падчас лекцыі «Беларусь 1000 гадоў бязь Бібліі». Галерэя «Ў»
Дата нараджэньня 23 траўня 1964(1964-05-23) (60 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак філёзаф
Сябра ў Талака
Навуковая ступень доктар філязофіі
Бацька Міхась Дубянецкі

Іры́на Міха́йлаўна Дубяне́цкая (* 23 траўня 1964, Менск, БССР) — беларуская філёзафка і тэалягіня. Доктарка філязофіі, доктарка сакральнай тэалёгіі (2005). Дачка выдаўца і пісьменьніка Міхася Дубянецкага, сястра паэткі Галіны Дубянецкай.

Скончыла Інстытут замежных моваў. Працавала ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі, Скарынаўскім цэнтры, часопісе «Крыніца».

У 1992 зьехала на навучаньне ў Лёнданскі місіянэрскі інстытут, дзе яны з Каралінай Мацкевіч сталі першымі жанчынамі-студэнткамі. З 1997 вучылася ў Лёвэнскім унівэрсытэце, дзе атрымала дыплёмы магістра багаслоўя, арыенталістыкі, біблейскіх штудый, а 24 чэрвеня 2005 абараніла доктарскую дысэртацыю па тэме «Космас і хаос у габрэйскай Бібліі і міталёгія старажытнага Блізкага Ўсходу». Першая жанчына ў Беларусі, якая атрымала ступень доктаркі сакральнае тэалёгіі[1].

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

У 1989 стала адной зь ініцыятарак руху за адраджэньне беларускае грэка-каталіцкае царквы. У 1990 разам з Каралінаю Мацкевіч і Сержуком Абламейкам заснавала часопіс «Унія» і стала ягонай галоўнай рэдактаркай[2].

Выкладае ў Беларускім калегіюме і Лятучым унівэрсытэце.

Валодае іўрытам, грэцкай, арамэйскай, угарыцкай, фінікійскай, маабіцкай мовамі[3].

Піша вершы на беларускай і ангельскай мовах. Друкавалася ў зборніку амэрыканскага міжнароднага паэтычнага фонду.

  1. ^ Арцём Багданаў (28 сакавіка 2012) «Забіраць жыцьцё, якое ты не даваў, можа толькі злачынца». Беларуская служба Польскага радыёПраверана 19 кастрычніка 2012 г.
  2. ^ Кароткія вытрымкі са спэцвыпуску газэты «Царква» на 10-годзьдзе нашай парафіі. Грэка-каталіцкая парафія сьвятога Язэпа. Праверана 19 кастрычніка 2012 г.
  3. ^ Ірына Дубянецкая. Айцец // Наша Ніва. — 2001.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]