Ксенія Львова
Ксенія Львова | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 8 (20) жніўня 1897 Пружаны, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памерла | 1968 |
Пахаваная | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | аповесьць, раман, нарыс, апавяданьне |
Мова | расейская |
Прэміі | ![]() |
Узнагароды |
Ксе́нія Сярге́еўна Льво́ва (20 жніўня [ст. ст. 8 жніўня] 1897 — 1968) — савецкая пісьменьніца. Ляўрэатка Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1950).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 20 жніўня [ст. ст. 8 жніўня] 1897 ў месьце Пружаны (цяпер у Берасьцейскай вобласьці Беларусі) у сям’і дробнага служачага. Скончыла курсы замежных моваў. З 1922 была выязной карэспандэнткай самарскай газэты «Волжская коммуна», агітатаркай у вёсцы. Пазьней жыла і працавала ў Сыбіры.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратурную дзейнасьць пачала ў Самары, друкуючы нарысы пра савецкую вёску. У 1930 року яны выйшлі асобным выданьнем пад назвай «Сіла сталі». У 1929 у часопісе «Сибирские огни» зьявілася першая аповесьць Ксеніі Львовай «Будні», якая апісвала клясавую барацьбу ў вёсцы. Яна ўвайшла ў кнігу «Апавяданьні» (1939) пад назвай «У годзе дваццаць восьмым». Матэрыял, сабраны ў працэсе агітатарскай працы ў вёсках сярэдняй Волгі, быў пакладзены ў аснову раману «Высокі вецер» (1935).
П’еса «Ад абразоў да барыкадаў» (1930) апавядае пра падзеі 9 студзеня 1905 року.
У нарысах «Людзі аднаго калгасу» (1947) і «Жывыя душы» (1948) распавядаецца пра новых людзей калгаснай вёскі, пра выхаваньне сацыялістычнага стаўленьня да працы.
Аповесьць «На лясной паласе» — першы твор савецкай літаратуры пра сталінскі плян пераўтварэньня прыроды. Раман «Алена» (1955) пра мікрабіёлягаў быў падзьвергнуты крытыцы за сэнтымэнтальнасьць і безгустоўнасьць.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сталінская прэмія трэцяй ступені (1950) за аповесьць «На лясной паласе»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 20 жніўня
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Памерлі ў 1968 годзе
- Пахаваныя на Данскіх могілках
- Ляўрэаты Сталінскай прэміі
- Узнагароджаныя мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Нарадзіліся ў Пружанах
- Савецкія літаратары
- Літаратары XX стагодзьдзя
- Літаратары сацыялістычнага рэалізму